Сяргей Палуян
беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Епіфанавіч Палуян (19 кастрычніка 1890, Брагін, Мінская губерня — 8 (21) красавіка 1910, Кіеў) — беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец. Крыптанімы: П. Ян.; С. П.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1890 года ў Брагіне Рэчыцкага павета, быў трэцім дзіцём у сям’і арандатараў Епіфана Іванавіча і Аляксандры Дзмітрыеўны Палуянаў. Сям’і было 5 дачок і 3 сыны). Праз пяць месяцаў пасля нараджэння Сяргея сям’я пераехала на сталае месца жыхарства ў вёску Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, дзе ў 1897 годзе купіла ўласны фальварак.
Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, дзе зблізіўся з рэвалюцыянерамі, распаўсюджваў улёткі і ўдзельнічаў у мітынгах. Праз пагрозу выключэння за рэвалюцыйную дзейнасць, пераведзены бацькам у Мітаўскую гімназію (цяпер — Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў, але ўдзелу ў рэвалюцыйных арганізацыях не спыніў, з прычыны гэтага адбыўся канфлікт і разрыў з бацькам.
Жыў у Кіеве ў сваякоў, таксама ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Ездзіў у Вільню на сустрэчу з Янкам Купалам. У 1908 годзе ўвайшоў у кіруючы орган Беларускай сацыялістычнай грамады. Пісаў у «Нашу ніву», у тым ліку артыкулы «Беларуская справа і ўкраінскае грамадства», «Лісты з Украіны» (1909). З 1910 годзе зноў жыў у Кіеве. Працаваў у часопісах «Українська хата» і «Світло», дзе друкаваў свае творы, супрацоўнічаў з газетай «Рада» і іншымі.
Паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам у ноч з 7 на 8 красавіка 1910 года[1]. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках (магіла не захавалася). Меў пазашлюбнага сына ад сваёй каханкі Наталлі.
Remove ads
Творчасць
Падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Цішкам Гартным, Ядвігіным Ш. і інш.
Аўтар апавяданняў («Вёска» і інш.), вершаваных і драматычных твораў (не выяўлены), вершаў у прозе, рэцэнзій («Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў», «Тарас на Парнасе», «Ядвігін Ш. Дзед Завала» і інш.), першага ў беларускай крытыцы агляднага артыкула «Беларуская літаратура ў 1909 г.», першага гістарычнага нарыса новай беларускай літаратуры «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках» (абодва 1910). Выступаў як тэатральны крытык («Віленская беларуская вечарынка», «Беларускія вячоркі», 1910 і інш.). Даследаваў украінскую культуру і літаратуру, беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі (цыкл артыкулаў «Лісты з Украіны» і інш.). Адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры («Пра нацыянальную школу на Беларусі», цыкл артыкулаў «З нашага жыцця»)[1].
Не ўся творчая спадчына Сяргея Палуяна захавалася, цяпер вядома яго апавяданне «Вёска», абразок «Хрыстос уваскрос!» (зварот да беларускага народа), дваццаць адзін публіцыстычны артыкул, рэцэнзіі. Выйшаў зборнік твораў Сяргея Палуяна «Лісты ў будучыню» (1986).
Remove ads
Памяць
Памяці Сяргея Палуяна Янка Купала прысвяціў паэму «Курган» і вершы «Памяці С. Палуяна», Максім Багдановіч — першы і апошні прыжыццёвы зборнік твораў «Вянок»[2] і вершы «С. Палуяну», Ядвігін Ш. — верш у прозе «Раны».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads