Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: University of Technology Sydney) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Remove ads
Агульная характарыстыка
У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт быў створаны ў 1988 годзе, хоць яго карані ўзыходзяць да Сіднейскай механічнай школы мастацтваў, заснаванай у 1870-х гадах, першай тэхнічнай вучэльні на аўстралійскім кантыненце. Сёння ўніверсітэт з’яўляецца домам для больш чым 45 даследчых цэнтраў і інстытутаў. Установа навучае каля 32 тысячы студэнтаў штогод, з якіх 2/3 навучаецца на бакалаўрыяце, а астатнія ў магістратуры і аспірантуры. Сімвалам універсітэта з’яўляецца ўніверсітэцкі хмарачос вышынёй 120 метраў, самы высокі навучальны будынак у Аўстраліі.
Remove ads
Структура
- Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- Школа бізнесу
- Факультэт дызайну, архітэктуры і будаўніцтва
- Факультэт інжынерыі і інфармацыйных тэхналогій
- Вышэйшая школа здароўя
- Факультэт здароўя
- Факультэт права
- Факультэт прыродазнаўства
- Школа міждысцыплінарных інавацый
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіднейскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads