Сільван Шалом
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сільван Шалом (іўр.: סילבן שלום, нар. 4 жніўня 1958, Габес, Туніс) — ізраільскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у апошні час міністр унутраных спраў Ізраіля і віцэ-прэм'ер міністр у 2015 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Цыён Сільван Мошэ Шалом нарадзіўся ў Тунісе ў сям'і сефардаў. У 1959 годзе яго сям'я разам з падгадаваным Сільванам рэпатрыявалася ў Ізраіль. Вырас у Беэр-Шэве, там жа скончыў эканамічны факультэт універсітэта. Таксама вучыўся ў Тэль-Авіўскім універсітэце на юрыдычным факультэце. Адвакат. Працаваў журналістам у газеце Едыёт Ахранот.
У 1992 годзе абраны ў Кнэсет у спісе партыі Лікуд. З тых часоў абіраецца ў кожнае скліканне кнэсета. У 1997 быў прызначаны намеснікам міністра абароны, а на наступны год - міністрам навукі і тэхналогій у першым урадзе Біньяміна Нетаньяху. У 2001—2003 з'яўляўся міністрам фінансаў і намеснікам прэм'ер-міністра Арыэля Шарона. У другім урадзе Шарона (2003) прызначаны міністрам замежных спраў. У 2006 годзе старшыня Лікуда Шарон выйшаў са сваёй партыі і сфарміраваў асобную партыю Кадзіма, а Сільван Шалом звольніўся з міністэрскай пасады з прычыны выхаду Лікуда з кааліцыі.
Пасля перамогі Лікуда на выбарах (2009), Сільван Шалом быў прызначаны міністрам рэгіянальнага супрацоўніцтва, развіцця Негева і Галілеі і віцэ-прэм'ерам у другім урадзе Біньяміна Нетаньяху. Ён захаваў сваю пасаду таксама і ў трэцім урадзе Нетаніяху (2013), але без звання віцэ-прэм'ера, паколькі ў гэтым урадзе намеснікі прэм'ер-міністра не прызначаліся з кааліцыйных меркаванняў.
Пасля зацвярджэння Кнэсетам новага складу ўрада ў 2015 годзе, прызначаны міністрам унутраных спраў.
Сільван Шалом жыве ў Рамат-Гане. Жанаты з дачкой уладальніка газеты Едыёт Ахранот і тэлевядучай Джудзі Шалом Нір Мазэс. У мужа і жонкі трое агульных дзяцей, а таксама двое сыноў Джудзі ад яе першага мужа Амірама Ніра, які загінуў у авіякатастрофе.
Remove ads
Зноскі
- Silvan Shalom // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads