Тадэвуш Сулістроўскі
сын Міхала From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэвуш Сулістроўскі (каля 1745 — 15 верасня 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (? — да 6 сакавіка 1761), стольніка ашмянскага, і Іааны з Білевічаў (?—не пазней 1790). Меў брата Ігнація.
У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі. З 1776 года шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1781—1782 гадах член задворнага асэсарскага суда, у 1782—1784 і 1786—1788 гадах член Пастаяннай Рады. Пасол на соймы 1776 і 1782 гадоў.
Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Камаі, Жукаўшчына, Казінец, Чарняты і інш.).
Памёр у Вішневе. Пахаваны ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.
Remove ads
Узнагароды
Кавалер ордэна Св. Станіслава (1784).
Сям’я
5 сакавіка 1777 года ў Вільні пабраўся шлюбам з Брыгідай Іаанай з Лапацінскіх (1759—1814). З ёй меў аднаго сына і дзвюх дачок:
- Юзаф (?—1815), камер-юнкер цара Аляксандра I;
- Барбара, у шлюбе з Даніелем Альшынам Бучынскім, чашнікам ашмянскім;
- Разалія (?—1833), у шлюбе з Вінцэнтам Барткевічам, віцэ-маршалкам Завілейскага павета.
Зноскі
- Tadeusz Sulistrowski h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads