Танканог Дэлявіня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Танкано́г Дэлявіня[1][2] (Koeleria delavignei) — від кветкавых раслін роду Танканог (Koeleria) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна расце ў свабодных скупнасцях або пучках. Карэнішча выцягнутае. Сцёблы ўзыходзячыя, 80—100 см даўжынёй. Ліставыя похвы голыя. Ліставыя пласціны плоскія або згорнутыя, 20—30 см × 0,75 мм, сярэдне-зялёныя; паверхня гладкая. Суквецці — лінейная перапыненая свабодная мяцёлка да 6—9 см даўжынёй і 1—1,5 см ушыркі. Каласковыя лускі ўстойлівыя, падобныя, ніжняя — 0,7—0,8 даўжыні верхняй каласковай лускі, верхняя даўжынёй з урадлівую лему. Урадлівая лема прадаўгаватая; 3,5—4.5 мм даўжынёй; мембранная; бліскучая. Верхняя кветкавая луска даўжынёй з лему. Пылавікоў 3[3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ад Усходняй Еўропы да Сібіры (Беларусь, Украіна, Расія, Казахстан)[3][4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads