Танканог

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Танканог
Remove ads

Танкано́г[1][2], або Келерыя[2] (Koeléria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя шыза-зялёныя травяністыя карэнішчавыя расліны з вузкалінейнымі, пляскатымі, шырпатымі ліставымі пласцінкамі. Суквецце — коласападобная рыхлая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Каласкі 2—5-кветкавыя, сціснутыя з бакоў. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў нетрапічных раёнах абодвух паўшар’яў, у стэпах, на лугах, у рэдкіх лясах, радзей у тундры і альпійскім поясе гор.

Гаспадарчае значэнне

Некаторыя віды сенакосныя і пашавыя расліны, а таксама выкарыстоўваюцца ў мэтах замацавання пяскоў.

Віды

Род налічвае каля 80 відаў. Паводле сайта The Plant List — 50 відаў.

На тэрыторыі Беларусі 4 віды:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads