Таццяна Беланогая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тацця́на Дайне́ка[1], да шлюбу — Тацця́на Белано́гая (нар. 24 чэрвеня 1984, Мінск) — беларуская паэтэса і бард з Маладзечна. Пераможца конкурсу «Бардаўская восень-2004».
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства прайшло ў г. Маладзечна. Пасля заканчэння СШ № 6 Таццяна ў 2002 годзе паступіла на прыродазнаўчы факультэт Беларускага педуніверсітэту імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка англійскай мовы. Падчас вучобы ўдзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцам конкурсу «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім, у 2007 — пераможцам конкурсу «ОРРА-2006» у Варшаве. Альбом Таццяны быў намінаваны ў катэгорыі «Спеўная паэзія» конкурсу «Рок-Каранацыя-2006».
У 2016 годзе Таццяна Беланогая выдае альбом «Матылёк», песні да якога напісаны на вершы Яўгеніі Янішчыц.[2]
Remove ads
Дыскаграфія
- Там, дзе мы (дэма) (2004)
 - Пабачыць свет (2006)
 - Дзвюхкроп’е (2008)
 - Ніткі (2010)
 - Святло і цені (2013)
 - Матылёк (2016)
 
Складанкі
- Чарнобыльскі вецер (2006) — «Чорны май»
 - Барды Свабоды (2010)
 
Удзел у конкурсах і фестывалях
- Фестываль «Зоркі Маладзечна», г. Маладзечна (Беларусь), 02.05.2003, лаўрэат у намінацыі вакальнага жанру старэйшай узроставай катэгорыі.
 - Фестываль «Бардаўская восень — 2004» Архівавана 24 лістапада 2015., Бельск-Падляшскі (Польша), 23.10.2004, лаўрэат фестывалю.
 - Міжнародны фестываль «ОППА — 2006», Варшава (Польшча), лаўрэат фестывалю.[3]
 - Удзельнічала ў фестывалі «Аршанская бітва», 2006 (Беларусь).
 - «Талькаўскі фэст», 2008 (Беларусь, вёска Талька, Мінскай вобласці).
 - Удзел ў фестывалі беларускай культуры ва Вроцлаве (4-10.06.2007).
 - Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Варшаве (11-15.06.2008).
 - Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Кракаве (2008).
 - Разам з бардам з Польшчы Петрам Бакалем брала ўдзел у праекце «Познань бардаў» у Познані (2008).
 - Выступ ў межах фестывалю «Месяц аўтарскіх чытанняў» у Брно (Чэхія, 03.07.2009).
 - У 2008 годзе брала ўдзел у «Sopot Bards Meeting — 2008», які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча).
 
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
