Таццяна Васільеўна Бірыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Васільеўна Бі́рыч (10 студзеня 1905, в. Лошніца, Барысаўскі раён — 26 лютага 1993) — беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948)[3]. Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагам[4].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 па 1985 гг. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута[5]. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967[3] гг.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССР[6]), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах[3][7].
Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй[7].
Навуковыя працы
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[7]:
- Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1972.
- Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологических родах. Мн.: Беларусь, 1975 (совм. с В. Н. Перетицкой).
- Ожоги глаз. Мн.: Беларусь, 1979.
- Применение низких температур в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1984.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987)[7].
Зноскі
- Бирич Татьяна Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
- БГМУ → Кафедры → Глазных болезней → История(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2016. Праверана 12 сакавіка 2022.
- Это мы. 110 лет со дня рождения легендарного офтальмолога Татьяны Бирич Архівавана 13 студзеня 2015. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads