Таццяна Грыневіч-Матафонава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тацця́на Грыне́віч-Матафо́нава (10 лістапада 1977, Ашмяны) — беларускі музыкант.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 10 лістапада 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працуе ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007—2009 супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступае ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Таксама выступала на 400-годдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годдзі Сынкавіцкай царквы (2008). Чатыры рамансы ў яе выкананні ўвайшлі ў складанку «Наталля Арсеннева. З крывіцкай сям’і» (2009).[1]
Remove ads
Дыскаграфія
- З Новым годам (2011)
 - Беларускі раманс «Шыпшына» (2012)
 - Паспеўкі (2012)
 
З Новым годам
Cвяточны зборнік класічных і новых зімовых вершаў ды песень.
Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Аляксей Крукоўскі — вакал.
Вольга Кашэвіч — фартэпіяна.
Чытае вершы Юрась Жыгамонт.[2]

Змест
- Калядныя зоркі — С. Сокалаў-Воюш
 - Новы год — сл. К. Камейшы, муз. К. Цесакова
 - Надыход зімы — Я.Колас
 - Елка — сл. М. Пазнякова, муз. Т. Грыневіч
 - Навагодняя песня — сл. С. Сокалава-Воюша, муз. Т. Грыневіч
 - Гуканне Дзеда Мароза — сл. Ул. Карызны, муз. Ю. Семянякі
 - Ау, Дзед Мароз! — сл.і муз. Я. Жабко
 - Зазірнем у дзедаў мех. — Р. Барадулін
 - Што прыносіць Новы год? — сл. Л. Дайнекі, муз. Т. Грыневіч
 - Навагодняя песенька — сл. Ул. Карызны, муз. Я. Глебава
 - Сёння свята новы год — сл. і муз. Я. Жабко
 - Ёлка-вясёлка — М. Чарняўскі
 - Ялінка — сл. С. Мінскевіча, муз. Т. Грыневіч
 - Год-карагод — Р. Барадулін
 - Навагодні карагод — сл. В. Лучанок, муз. І. Лучанка
 - Вырасла яліна ў лесе — Н. Гілевіч
 - Першы школьны Новы год — сл. А. Вольскага, муз. Г. Вагнера
 - Сняжынка — сл. А. Жыгунова, муз. Т. Грыневіч
 - Навагоднія парады — А. Спрынчан
 - Споўненае жаданне — сл. В. Жуковіча, муз. Э. Казачкова
 - Студзень тупае ў двары — В. Зуёнак
 - О хвойка — пераклад С. Сокалава-Воюша, муз. Э. Аншульца
 - Цудоўныя святы — сл. В. Жуковіча, муз. А. Рэмізоўскай
 - Каляда — М. Скобла
 - Калядкі — сл. Л. Пранчака, муз. Л. Захлеўнага
 - Свецяць, свецяць зорачкі — народная калядка
 - Калядная калыханка — С. Патаранскі
 - Ціхая ноч — сл. Н. Арсенневай, муз. Ф. Грубэра
 - Калядоўнікі — С. Сокалаў-Воюш
 - Белыя каляды — пераклад С. Сокалава-Воюша, муз. І. Берліна
 
Беларускі раманс «Шыпшына»
19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры — Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Канстанцыі Буйло і іншых.
Таццяна Грыневіч-Матафонава — вакал, гітара.
Вольга Кашэвіч — фартэпіяна.[2]

Змест
- Кветка шыпшына. Сл. У. Караткевіча, муз. народная.
 - Месяц. Сл. Я. Коласа, муз. К. Галкоўскага.
 - Зямля. Сл. Л. Геніюш, муз. Т. Грыневіч.
 - Дарога. Сл. Я. Коласа, муз. Э. Зубковіч.
 - Восень. Сл. А. Гаруна, муз. Э. Зубковіч.
 - Ветру. Сл. А. Гаруна, муз. Э. Зубковіч.
 - Калыханка. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
 - Жаўранак кахання. Сл. Р. Барадуліна, муз. Т. Грыневіч.
 - Вясновы вечар. Сл. Н. Арсенневай, муз. Э. Зубковіч.
 - Сонца за хмаркамі. Сл. Н. Тарас, муз. І. Сушко.
 - Мроя. Сл. Н. Арсеньневай, муз. Э. Зубковіч.
 - Не кранай. Сл. Л. Геніюш, муз. Т. Грыневіч.
 - Адна, ізноў адна. Сл. К. Буйло, муз. К. Галкоўскага.
 - Не магу я знайсці тое слова. Сл. А. Русака, муз. І. Любана.
 - Знае сэрца. Сл. Н. Арсенневай, муз. Э. Зубковіч.
 - Белы снег. Сл. і муз. С. Новіка-Пеюна.
 - Я душу нявыгойна параніў. Сл. М. Кавыля, муз. Э. Зубковіч.
 - О, Беларусь, мая шыпшына. Сл. У. Дубоўкі (устаўка Л. Геніюш), муз. М. Шчаглова-Куліковіча.
 
Паспеўкі
Супольная праца слыннага беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша і спявачкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай.
Многія з песень Воюш выконваў на шматлікіх канцэртах і кватэрніках. Тут ёсць і дзіцячыя песні ў выкананні Адася Матафонава. І пранізлівыя спевы Таццяны Грыневіч-Матафонавай на вершы Пушкіна і Цютчава, кранальнае выкананне паланэза «Развітанне з Радзімай». Сам Сокалаў-Воюш выконвае некалькі песень на вершы Аляксея Суркова, Расула Гамзатава і інш.
Тэксты песняў і пераклады Сержука Сокалава-Воюша ў выкананні Таццяны Грыневіч-Матафонавай і Адася Матафонава.
Фартэпіяна — Вольга Кашэвіч. [2]

Змест
- Чаравікі. Муз. Таццяны Грыневіч.
 - Школьны званок. Муз. Таццяны Грыневіч.
 - Першыя ўрокі. Муз. Таццяны Грыневіч.
 - Самая прывабная. Муз. Таццяны Грыневіч.
 - Вальс развітання. Муз. Таццяны Грыневіч.
 - О хвойка. Сл. Мельхіёра Франка. Муз. Эрнеста Аншульца.
 - Белыя каляды Сл. і муз. Ірвінга Берліна.
 - Свяціся зорачка. Сл. Васіля Чуеўскага. Муз. Пятра Булахава..
 - Пры мне красуня не спявай Сл. Аляксандара Пушкіна. Муз. Сяргея Рахманінава.
 - Я стрэнуў вас. Сл. Фёдара Цютчава. Муз. невядомага кампазітара, адрэдагаваная Іванам Казлоўскім.
 - Мой вагонь. Сл. Якава Палонскага. Муз. Пятра Чайкоўскага.
 - Ці згінуў той фрэгат. Словы і музыка Георгія Васільева і Аляксея Івашчанкі.
 - Развітаньне з Радзімай (палянэз). Муз. Міхала Клеафаса Агінскага.
 - Ёсць толькі мах… Сл. Леаніда Дзербянёва. Муз. Аляксандра Зацэпіна.
 - Зямлянка. Сл. Аляксея Суркова. Муз. Канстантына Лістова. Пераклад прысвячаецца Зінаідзе Бандарэнцы.
 - Жураўлі. Сл. Расула Гамзатава. Муз. Яна Фрэнкеля.
 
Remove ads
Супольныя праекты
- Дзіцячы альбом (2012)
 - Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Альбом школьных вершаў (2012)
 
Дзіцячы альбом
У 2010 годзе выйшаў дыск «Дзіцячы альбом. Частка першая», на якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. Асноўнымі выканаўцамі дзіцячых песень сталі самі дзеці: Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў. Дыск вельмі хутка зрабіўся папулярным сярод беларускіх бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў.
Другая частка «Дзіцячага альбому» складаецца як з фальклёрных песень, гэтак і з аўтарскіх — словы і музыку да якіх напісаў Зміцер Сідаровіч. Таксама пашыраецца тэматыка: апроч традыцыйных для дзіцячага рэпэртуару твораў, пэрсанажамі якіх зьяўляюцца жывёлы і птушкі, у другой частцы «Дзіцячага альбому» можна пачуць песні на школьную тэму, а яшчэ — жартоўныя музычныя творы, якія дапамагаюць (паводле прынцыпу папулярнае калісці радыёперадачы «Радыё-нянька») рабіць правільны выбар і выхоўваць добрыя паводзіны ў самых маленькіх слухачоў. Склад выканаўцаў таксама істотна пашырыўся. Спевакам-дзеткам дапамагае цэлая каманда дарослых музыкаў, дзякуючы якім многія песні пачалі гучаць як сапраўдныя міні-спектаклі.[3]

| 
 ЧАСТКА ПЕРШАЯ (CD1) 
  | 
  | 
| 
 ЧАСТКА ДРУГАЯ (CD2) Калядная нізка 
 Школьная нізка 
  | 
 Народныя песьні 
  | 
Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Альбом школьных вершаў
Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.
Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.[4]

| 
 Дыск 1 
  | 
 Дыск 2 
  | 
Remove ads
Зноскі
- http://imbryk.by/katalioh/muzyka/dziciacy-albom.html Архівавана 17 лістапада 2014.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads