Сяржук Сокалаў-Воюш

паэт, бард, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяржук Сокалаў-Воюш
Remove ads

Сяржук Со́калаў-Во́юш[1] (сапр.: Сяргей Анатолевіч Сокалаў[1]; 16 кастрычніка 1957, в. Астроўшчына, Полацкі раён Віцебскай вобласці) — беларускі паэт, бард і перакладчык.

Хуткія факты Сяржук Сокалаў-Воюш, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і служачых 16 кастрычніка 1957 года ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР. З 1973 года жыў у Наваполацку. Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974—1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976—1978).

У 1979 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля 3-х курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985 годзе. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982—1984, 1985—1988), навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнага музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984—1985), звольнены за арганізацыю святкавання Купалля на тэрыторыі музея. У канцы 1980-х гг. актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах арганізаваных нацыянальна арыентавай часткай грамадства. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988—1990).

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 г.).

У 1991 годзе па сямейных абставінах пераехаў у ЗША. Працуе на Радыё «Свабода», жыве ў Празе (Чэхія).

Жанаты, мае трох сыноў.

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1973 годзе (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989), п'есы-казкі «Свецяць, свецяць зорачкі…» (пастаўлена ў 1989 г.). Пераклаў на беларускую мову п'есы Л. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.

Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень. У ЗША і Канадзе выйшлі дыскі яго песень.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads