Уладзімір Аркадзевіч Сосна

беларускі гісторык (нар. 1951) From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аркадзевіч Сосна
Remove ads

Уладзі́мір Арка́дзевіч Со́сна (нар. 30 лістапада 1951, в. Галяшонкі, Смаргонскі раён, цяпер Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1983).

Хуткія факты Уладзімір Аркадзевіч Сосна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973 годзе працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Мядзелі. У 1975—1979 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. Старшы лабарант кафедры гісторыі БССР БДУ ў 1974—1983 гадах[1].

Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.» (1983, навуковы кіраўнік — прафесар Аляксандр Ігнаценка). У 1983—1987 гадах выкладчык, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У 1988—2000 гадах дацэнт кафедры гісторыі БССР, кафедры гісторыі Беларусі, кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. У 2001—2005 гадах загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. З 2005 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы — сялянскае пытанне і палітычнае жыццё на Беларусі ў апошняй трэці XVIII — першай палове XIX стагоддзяў. Аўтар каля 200 прац.

Суаўтар і рэдактар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі» для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дысцыплін (1996, 1997), адзін з суаўтараў і рэдактараў першага тома «Гісторыі сялянства Беларусі»[2].

Падрыхтаваў чатырох кандыдатаў навук.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай (1994) і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), «Выдатнік адукацыі» (2012) і «Заслужаны работнік БДУ» (2022).

Зноскі

  1. Сосна Уладзімір Аркадзьевіч (недаступная спасылка). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2022.
  2. ЭГБ 2001, с. 387.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads