Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (25 сакавіка (7 красавіка) 1916, Волагда — 24 чэрвеня 1944, в. Буй, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў 6 класаў школы. З 1930 года працаваў разам з бацькам як пячнік-саматужнік, пасля смерці бацькі з 1933 года — вучань майстра-бляхара ў арцелі «Чырвоны факел» у Волагдзе.
У 1938 годзе прызваны на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях ля возера Хасан у ліпені-жніўні 1938 года. У 1940 годзе звольнены ў запас, вярнуўся ў Волагду.
Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію ў лістападзе 1941 года Валагодскім раённым ваенкаматам. 24 чэрвеня 1944 года загінуў у баі пры вызваленні вёскі Буй Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[2].
Remove ads
Зноскі
- ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads