Уладзімір Мікалаевіч Сірачынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Сірачынскі (1868 — ?) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, Герой Працы (1922).

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Сірачынскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1868 годзе у маёнтку Калісберг[3] Радашковіцкай воласці Вілейскага павета ў сям’і селяніна.

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў 1884 годзе. Народны настаўнік у Віленскай губерні ў 1884—1888 гадах.

Скончыць Віленскі настаўніцкі інстытут у 1891 годзе, пасля чаго працаваў настаўнікам семінарыі і народных вучылішчаў (1891—1893).

C 1893 года — слухач курсаў па фізіцы для настаўнікаў сярэдніх школ пры Пецярбургскім універсітэце. Настаўнік Віцебскага вышэйшага пачатковага вучылішча ў 1893—1904 гадах. Выкладчык курсаў па фізіцы для настаўнікаў сярэдніх школ пры Пецярбургскім універсітэце ў 1904—1907 гадах. Выкладчык фізікі віцебскай гімназіі і рэальнага вучылішча ў 1907—1912. Настаўнік і выкладчык фізікі і матэматыкі Невельскай гімназіі і рэальнага вучылішча ў 1912—1915 гадах. Выкладчык фізікі і матэматыкі сярэдніх школ у Віцебску (1915—1917).

Загадчык кафедры фізікі механа-будаўнічага інстытута ў Віцебску (1917—1924) і адначасова ўзначальваў кафедры фізікі ў сельскагаспадарчым(1917—1922) і педагагічным (1917—1921) інстытутах.

Вучоны сакратар Галоўнага палітыка-асветніцкага камітэта Наркамасветы БССР у 1924—1925 гадах. Асістэнт, дацэнт кафедры фізікі БДУ (1924—1927) і адначасова дацэнт кафедры фізікі камуністычнага ВНУ (1924—1927). Загадчык кафедры фізікі БДУ — Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута — у 1927—1941 гадах.

Прысвоена вучонае званне дацэнта (1930), прысуджана вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук (1936), выконваў абавязкі загадчыка кафедры фізікі Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1945).

Асноўны напрамак навукова-практычнай дзейнасці-удасканаленне дакладнасці, адчувальнасці фізічных прыбораў і распрацоўка новых прыбораў, у тым ліку для лабараторных заняткаў па фізіцы:

  • «Арыгінальныя прыборы па фізіка-лабараторных работах», 1925;
  • «Даследаванне дакладнасці і адчувальнасці арэометраў», 1928;
  • «З лабараторнай практыкі па фізіцы», 1928;
  • «Прыборы па гідрастатыцы», 1929;
  • «Вагавы вальтметр і амперметр», 1934;
  • «Новыя арыгінальныя прыборы па фізіцы», 1934.
Remove ads

Узнагароды

  • За актыўную працу па арганізацыі вышэйшай адукацыі ўдастоены звання Героя працы (1922).
  • Узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага медыцынскага інстытута (1932).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads