Уладзімір Сяргеевіч Рубанаў

вучоны-фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Сяргеевіч Руба́наў[1] (5 верасня 1938 — 5 снежня 1990) — беларускі вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1976).

Хуткія факты Уладзімір Сяргеевіч Рубанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і С. Ф. Рубанава. У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1961 года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па оптыцы і лазернай фізіцы. Прапанаваў і даследаваў некалькі новых тыпаў лазерных гіраскопаў і акселерометраў. Прадказаў і ўпершыню даказаў (разам з Л. М. Арловым) існаванне з’явы палярызацыйнай і палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці. Займаўся даследаваннем уплыву палярызацыі святла на асаблівасці ўзнікнення жывой матэрыі ў Сусвеце.

Сярод апублікаванага:

  • Расчет поляризационных характеристик квантовых генераторов // Журнал прикладной спектроскопии. 1969. Т. 10, вып. 5.
  • Способы создания поляризационно-частотной независимости в кольцевых ОКГ. — Мн., 1971 (разам з Л. М. Арловым).
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads