Сяргей Фёдаравіч Рубанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Фёдаравіч Рубанаў
Remove ads

Сяргей Фёдаравіч Руба́наў[1] (7 кастрычніка 1914, в. Жабыкі, Дубровенскі раён[2] — 1987, Слуцк) — дырэктар школы № 10 Слуцка, заслужаны настаўнік БССР (1957), кандыдат педагагічных навук (1969), Герой Сацыялістычнай Працы. Бацька Аляксандра Рубанава[3] і Уладзіміра Рубанава[1].

Хуткія факты Сяргей Фёдаравіч Рубанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1930 годзе скончыў Ляднянскую сямігодку, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў у школах Слуцкага раёна і працягваў завочна вучыцца ў педінстытуце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1939 па 1946 год знаходзіўся ў Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Удзельнік абароны Ленінграда[3][4].

У 1948 годзе завочна скончыў Маскоўскі дзяржаўны педінстытут[2]. З гэтага года і па студзень 1987 года — дырэктар СШ № 10 горада Слуцка[3].

С. Ф. Рубанаў у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў народнай адукацыі быў у Польшчы, Балгарыі, ГДР, Англіі. Ён вывучаў стан народнай адукацыі і выкладанне матэматыкі, а затым выступаў з паведамленнямі перад настаўнікамі школы і выказваў свае думкі ў артыкулах, надрукаваных у часопісе «Матэматыка ў школе»[4].

Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Слуцку[3].

Remove ads

Узнагароды і званні

С. Ф. Рубанаву першаму з педагогаў Беларусі[4] прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I, II ступені, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1957). Кандыдат педагагічных навук (1969)[2][3][5]

Бібліяграфія

  • «Вопросы рационализации процесса обучения стереометрии в средней школе» (1969)[6]
  • Школа и жизнь. — Мн., 1967.

Памяць

З 1988 года сярэдняя школа № 10 Слуцка носіць імя Сяргея Фёдаравіча Рубанава[7].

Зноскі

  1. Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
  2. Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 423.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads