Уладзіслаў Валер’евіч Касмынін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Касмынін (нар. 17 студзеня 1990, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Хуткія факты Уладзіслаў Касмынін, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтана», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2008 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. З 2010 года на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацк», «Хвалю» і «Граніт».

Перад сезонам 2014 вярнуўся ў склад «Нафтана», стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў замацавацца ў аснове. У жніўні 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[4], якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён.

У сезоне 2015 зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[5], і ў лютым 2016 пасля прагляду стаў іграком «Граніта»[6]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» перайшоў у гродзенскі «Нёман»[7], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Алмалык»[8], які на наступны год змяніў назву на АГМК. Разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Узбекістана, а ў сезоне 2017 з шасцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес» з Какшэтаў[9], аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК[10], дзе гуляў да канца сезона 2019. Другую палову 2020 года правёў у складзе «Кызылкума».

У лютым 2021 года стаў іграком наманганскага «Наўбахора»[11], аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон»[12]. Трывала гуляў у стартавым складзе каманды. Па выніках сезона 2021 «Турон» страціў месца ў Суперлізе, і ў снежні 2021 года абаронца пакінуў клуб[13].

У сакавіку 2022 года стаў іграком чэмпіёна Таджыкістана «Істыклола»[14]. Разам з клубам выйграў чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Таджыкістана.

У студзені 2023 года папоўніў склад узбекскага «Металурга»[15]. У жніўні 2023 года перайшоў у казахстанскі «Мактаарал»[16], аднак так і не выйшаў на поле ў яго складзе.

У лютым 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана»[17].

Remove ads

Дасягненні

  • Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2024
  • Уладальнік Кубка Узбекістана: 2018
  • Чэмпіён Таджыкістана: 2022
  • Уладальнік Кубка Таджыкістана: 2022
  • Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2022

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads