Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк
прафесійны беларускі баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк (нар. 8 студзеня 1999, Новадзевяткавічы, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Сваю спартыўную кар’еру пачаў ў 5 класе, калі ў складзе зборнай каманды школы трапіў на абласную спартакіяду па стрытболе сярод юнакоў па месцы жыхарства, у Гродне. Гульня не засталася без увагі трэнераў з абласнога цэнтра, і Уладзіслаў на працягу некалькіх гадоў заставаўся лідарам каманды Гродзенскай вобласці, якую двойчы прыводзіў да чэмпіёнства ў першынстве Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У гэты час былі выступленні за гродзенскія каманды СДЮШАР Гродна, «Рэгіён-2010» (Гродзенскі раён), БК «Мешчаракова» (Мінск), СДзЮШАР БК «Мінск-2006».
У сезоне 2015/16 выступаў у юнацкай Еўралізе, з’яўляўся ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі сярод дарослых у складзе каманды БДЭУ-РЦАП.
У 2016 годзе падпісаў кантракт на тры гады з клубам «Цмокі-Мінск»[3].
Выступаў за юнацкую (2015), юніёрскую (2016—2017), моладзевую (2018—2019) і нацыянальную (з 2021) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[4].
Remove ads
Кар’ера
- 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск)
- 2016—2018 — Цмокі-Мінск-2
- 2018—2021 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск
- 2023—2024 — Лакаматыў-Кубань (Краснадар, Расія)
- 2023—2024 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія)
- 2024 — Ніжні Ноўгарад (Расія)
- 2024—2025 — Енісей (Краснаярск, Расія)
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (4): 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2019, 2020, 2021, 2022.
Сярэбраны прызёр Кубка Расіі (1): 2023/2024.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- Владислав Близнюк // Адзіная ліга ВТБ — 2021. Праверана 9 ліпеня 2021.
- Uladzislau Blizniuk // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads