Універсітэт ветэрынарнай медыцыны і фармацыі ў Кошыцах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт ветэрынарнай медыцыны і фармацыі ў Кошыцах — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Кошыцах.
Remove ads
Гісторыя
Установа была створана 16 снежня 1949 года як Ветэрынарны каледж у Кошыцах. У 1952 годзе ён страціў сваю незалежнасць і быў уключаны ў створаны Сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры. Установа зноў здабыла незалежнасць у 1969 годзе. У 1992 годзе яна была перайменавана ва Універсітэт ветэрынарнай медыцыны ў Кошыцах. Цяперашняя назва — з 2010 года.
Універсітэт добра абсталяваны; у ім ёсць аперацыйныя, трэнажорныя залы, назіральныя кабінеты, стайні і многае іншае. Універсітэт мае некалькі клінік: конную клініку, клініку жуйных жывёл, клініку свіней, клініку дробных жывёл і клініку птушак, экзатычных і дзікіх жывёл. Ва ўніверсітэце таксама ёсць марфалагічны, хімічны і фармацэўтычны павільёны, у якіх размешчаны адпаведныя кафедры.
Remove ads
Напрамкі навучання
- Агульная ветэрынарная медыцына
- Фармацыя
- Гігіена харчавання
- Кіналогія
- Узаемаадносіны чалавека і жывёл і іх выкарыстанне ў каністэрапіі і іпатэрапіі
- Бяспека харчовых прадуктаў і кармоў
- Рынак і якасць прадуктаў харчавання
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
