Усевалад Міхайлавіч Сікорскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усевалад Міхайлавіч Сікорскі (10 кастрычніка 1923, вёска Хутар, Чэрвеньскі раён — 22 снежня 1981) — беларускі савецкі гісторык і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах — камісар партызанскага злучэння. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў перыяд з 1972 па 1978 год.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Хутар Чэрвеньскага раёна ў сям’і Міхаіла Іванавіча (нар. 1893) і Яўгеніі Канстанцінаўны Сікорскіх. Бацька працаваў дырэктарам Хутарской ПСШ. Ён быў арыштаваны 18 верасня 1937 і асуджаны 19 лістапада 1937 «тройкай» за антысавецкую дзейнасць[1].
Усевалад Сікорскі з 1944 г. быў супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Рэспубліканскую партшколу ў 1948 г., Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) у 1949 годзе. Працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Праўда» ў БССР. У 1953—1972 гадах выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гісторыі КПСС у БДУ. З 1972 па 1978 год рэктар БДУ. У 1978—1981 гадах загадчык кафедры гісторыі КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 па 1980 год.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 190[2] навуковых прац. У. М. Сікорскаму належаць працы па праблемах міжнароднага камуністычнага руху, гісторыі КПСС. З’яўляецца адным з аўтарам «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Сярод твораў У. М. Сікорскага:
- Мировой революционный процесс и современный социал-реформизм (1965);
- КПСС на этапе развитого социализма (1975);
- Партия класса, партия народа (1980)
і іншыя.
Remove ads
Узнагароды
У. М. Сікорскі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1976), медалямі.
Сям’я
У шлюбе з Надзеяй Паўлаўнай Сікорскай меў дачку Святлану Сікорскую, якая працуе касметолагам у Расіі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads