Ферзь з Лукомля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ферзь з Лукомля — шахматная фігурка ферзя XII ст., знойдзеная ў г. Лукомль. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Апісанне
Фігурка адлюстроўвае чалавека, які сядзіць на невялікай авальнай падстаўцы, склаўшы па-ўсходняму ногі і скрыжаваўшы на грудзях рукі. З-пад галаўнога ўбору, магчыма, чашападобнага шлема, які бытаваў у Еўропе ў X-XIII стагоддзях[1], звісаюць валасы. Рысы твару некалькі грубаватыя: падбароддзе выступае наперад, нос прыплясканы. Ва ўсёй паставе — спакой і ўладарнасць[2].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads