Лукомль

аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукомльmap
Remove ads

Луко́мль[1] (трансліт.: Lukomĺ, руск.: Лукомль) — аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Лукомцы. Уваходзіць у склад Лукомльскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Лукомль — колішні горад і замак, цэнтр былога ўдзельнага княства. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 5 км на поўнач ад Новалукомлю, на аўтамабільнай дарозе Р62.

Remove ads

Гісторыя

Лукомль — адно з найстаражытнейшых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Уяўленне пра жыццё старажытнага Лукомля даюць археалагічныя раскопкі, якія пачалі праводзіць яшчэ ў XIX ст. На думку Георгія Штыхава і Вячаслава Насевіча, магчыма, вакол Лукомля ў ІХ ст. сфарміравалася адно з «княжанняў»-правадырстваў крывічоў, у Х ст. яно, імаверна, было падпарадкавана Полацкім княжаннем.[2]

Упершыню Лукомль упамінаецца ў 1078 годзе ў «Павучанні[ru]» кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха ў сувязі з разарэннем ім ваколіц горада.

У XI—XIII стагоддзях Лукомскі замак служыў умацаваным жытлом буйнога феадала і ўваходзіў у склад Полацкага княства. У другой палове XIII — пачатку XIV ст. Лукомль увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Узрастанне ролі Лукомля фіксуецца з канца XIV ст., тады горад быў ужо цэнтрам Лукомскага княства.

У XVI ст. горад неаднойчы падвяргалася нападам маскоўскіх войск, асабліва цяжкія стары і разбурэнні пацярпеў падчас Лівонскай вайны, у 1563 годзе рускія войскі амаль ушчэнт разбурылі Лукомль, зруйнавалі Лукомскі замак і забралі шмат жыхароў у палон, замак пазней не аднаўляўся.

З цягам часу горад ператварыўся ў мястэчка, пазней — у вёску. У 1812 годзе Лукомль пацярпеў ад французскіх і рускіх войск. 11 лістапада 1812 года ў Лукомлі начаваў граф генерал П. Х. Вітгенштэйн, які праследаваў адступаючых французаў. У 1882 годзе ў Лукомлі пражывалі 591 мужчына і 567 жанчын. У той час Лукомль належаў генералу Храпавіцкаму. Апошнім уладальнікам Лукомля быў памешчык Мілаш.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Лукомлі было 220 двароў, 750 жыхароў. Тройчы вёска падвяргалася знішчэнню. У Германію адпраўлены 22 чалавекі, 16 вярнуліся дадому. Быў учынены расстрэл 347 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці восенню 1941 года.

У кастрычніку 1943 года Сенненская партызанская брыгада разграміла нямецкі гарнізон у Лукомлі.

На цяперашні час аграгарадок Лукомль — цэнтр Лукомскага сельсавета і саўгаса «Лукомскі». На 1 студзеня 2005 года ў ім пастаянна пражывае 471 жыхар. У Лукомлі ёсць сярэдняя школа, дзіцячы садок, клуб, бібліятэка.

Remove ads

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Луко́мля, ж.
  2. Насевіч В. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 4. — Мн., 1994. — С. 161—186.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 16.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads