Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі
Remove ads

Фрыдрых Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Friedrich August von Oldenburg; 20 верасня 1711, палац Готарп — 6 ліпеня 1785, Ольдэнбург) — князь-біскуп любекскі з 15 снежня 1750 і адначасова граф з 14 снежня 1773, а пазней з 22 сакавіка 1777 герцаг ольдэнбургскі. З дому Гольштэйн-Готарпаў.

Родны брат караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка. Дзядзька Кацярыны Другой (брат яе маці Іаганы Лізаветы).

Remove ads

Біяграфія

Фрыдрых Аўгуст быў шостым дзіцем у сям’і Крысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага і Альберціны Фрыдэрыкі Бадэн-Дурлахскай.

У канцы 1743 года, калі зайшла гаворка пра сватаўство пляменніцы са спадчыннікам расійскага прастола, Фрыдрых Аўгуст асабіста прывёз у Пецярбург партрэт нявесты, напісаны прускім прыдворным мастаком Антуанам Пэнам.

У 1750 годзе Фрыдрых Аўгуст атрымаў у спадчыну Любекскае княства-біскупства з цэнтрам у Эйтынскай рэзідэнцыі ад старэйшага брата, які праз год павінен быў стаць каралём Швецыі.

Пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста ў 1785 годзе герцагствам за псіхічнахворага сына Фрыдрыха Аўгуста Петэра Фрыдрыха Вільгельма кіраваў яго пляменнік Петэр Фрыдрых Людвіг Ольдэнбургскі, сын Георга Людвіга.

Remove ads

Сям’я

21 лістапада 1752 года ён ажаніўся з Ульрыкай Фрыдэрыкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай, дачкой Максіміліяна Гесэн-Касельскага.

У Фрыдрыха Аўгуста было трое дзяцей:

Зноскі

  1. Lundy D. R. Friedrich August Oldenburg, Grand Duke of Oldenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads