Фрэдэрык Вілем дэ Клерк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (афр.: Frederik Willem de Klerk, 18 сакавіка 1936, Яганэсбург, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Брытанская імперыя — 11 лістапада 2021, Кейптаўн, ПАР) — апошні дзяржаўны прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (1989—1994), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1993) разам з Нельсанам Мандэлам.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 сакавіка 1936 года ў Яганэсбургу.
У 1958 годзе скончыў універсітэт Почэфструма.
У 1961 годзе пачаў адвакацкую практыку ў Ферэніхінгу.
З 1973 года — прафесар універсітэта Почэфструма.
З 17 верасня 1984 года па 15 жніўня 1989 года быў Міністрам адукацыі ПАР.
З 15 жніўня 1989 года па 10 мая 1994 года быў дзяржаўным прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
З 10 мая 1994 года па 30 чэрвеня 1996 года быў Віцэ-прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Памёр 11 лістапада 2021 года.
Remove ads
Узнагароды
- прэмія міру імя Фелікса Уфуэ-Буаньі (1991)
- Нобелеўская прэмія міру (1993)
- ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўніверсітэта (1993)
- ордэн Мапунгубве (2002)
- прэмія прынцэсы Астурыйскай за міжнароднае супрацоўніцтва
- Філадэльфійскі медаль Свабоды
- прэмія Джэймса Джойса
- ганаровы доктар Хайфскага ўніверсітэта
Зноскі
- F.W. de Klerk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- NNDB — 2002.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads