Нельсан Мандэла

прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (1994-1999), праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia

Нельсан Мандэла
Remove ads

Не́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (Nelson Rolihlahla Mandela [xoˈliːɬaɬa manˈdeːla]; 18 ліпеня 1918, Мвеза, ПАС — 5 снежня 2013, Яганэсбург) — з 10 мая 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існавання апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993.

Хуткія факты Нельсан Мандэла, 10-ы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

У студэнцкія гады ўдзельнічаў у забастоўцы, пазней быў карэспандэнтам у Яганэсбургу і паступіў у Універсітэт Вітватэрсранда.

У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.

З 1948 года — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.

З 1949 года — член Нацыянальнага выканкама АНК.

З 1950 года — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.

У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.

З 1952 года — віцэ-прэзідэнт АНК.

У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 года знаходзіўся ў падполлі.

У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.

У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.

18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.

19911997 — прэзідэнт АНК.

З 10 мая 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзідэнт ПАР.

З 3 верасня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генеральны сакратар Руху недалучэння.

Thumb
Марка СССР, 1988 г.

Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па ацэнках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых СНІДам — больш, чым у любой іншай краіне.

Калі Макгаха, старэйшы сын Нельсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.

Нельсан Мандэла памёр у чацвер, 5 снежня 2013, на 96-м годзе жыцця[14]. На афіцыйнай паніхідзе 10 снежня 2013 па Нельсане Мандэле прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 91 краіны, а таксама 10 былых прэзідэнтаў.

Пахаванне адбылося 15 снежня 2013 ў мястэчку Куну ў правінцыі Усходні Кейп, дзе вырас і жыў Мандэла пасля зыходу з вялікай палітыкі. Прысутнічаць будуць, у асноўным, сваякі нябожчыка, бо вёска не здольна прыняць вялікі наплыў людзей[15].

Remove ads

Сям'я

• Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросце 54 гадоў.
• Тэмбекіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нельсану Мандэле нават наведаць яго пахаванні.
• Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна — ад першай жонкі Эвелін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзве — ад другой жонкі Віні.
• Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі.[16]
Remove ads

Узнагароды

• Ордэн Мапунгубвэ ў плаціне (1 ступень) (ПАР, 2002)[17]
• Ордэн Дружбы, Расія (1995) [18]
• Ордэн Плая Хірон (Куба, 1984)
• Зорка Дружбы народаў (НДР, 1984)
• Ордэн заслуг (Вялікабрытанія, 1995)
• Кавалер Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Малі (Малі, 1996)
• Ланцуг ордэна Нілу (Егіпет, 1997)
• Кампаньён ордэны Канады (1998) [19]
• Кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Олафа (Нарвегія, 1998)
• Ордэн князя Яраслава Мудрага 1 ступені (Украіна, 1999)
• Кампаньён ордэны Аўстраліі (1999)
• Кавалер Вялікага крыжа ордэна Залатога Льва Аранскага дому (Нідэрланды, 1999)
• Прэзідэнцкі медаль волі (ЗША, 2002)
• Бальі-кавалер Вялікага крыжа ордэны Святога Іаана Іерусалімскага (Вялікабрытанія)
• Кавалер ордэна Слана (Данія)
• Ордэн «Стара Планіна» (Балгарыя)

Творы

Прыведзеныя арыгінальныя назвы.

• англ.: «Long Walk to Freedom» (аўтабіяграфія)
• англ.: «The Struggle Is My Life»
• англ.: «Nelson Mandela Speaks: Forging a Democratic, Nonracial South Africa»

Фільмы

Зноскі

1. Mandela N. Long Walk to Freedom: The Autobiography of Nelson MandelaLittle, Brown, 1994. — P. 3.

2. Smith D. R. Nelson Mandela, South Africa's first black president, dies aged 95The Guardian, 2013. Праверана 18 жніўня 2014.

3. Ex-wife challenges Nelson Mandela's will, demands homesteadLos Angeles Times, 2014. Праверана 18 жніўня 2014.

4. Nelson Mandela Dead: Former South African President Has Died At 95Business Insider, 2013. Праверана 5 снежня 2013.

5. Nelson Mandela // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. Nelson Mandela buried at Qunu ancestral home // BBC News Online — 2013.

7. Mandela N. Long Walk to Freedom: The Autobiography of Nelson MandelaLittle, Brown, 1994. — P. 6.

8. Smith D. R. Nelson Mandela, South Africa's first black president, dies aged 95The Guardian, 2013. Праверана 17 жніўня 2014.

9. Graca Machel, a first lady twice over: The woman by Nelson Mandela’s sideWashington Post, 2013. Праверана 18 жніўня 2014.

10. Mandela N. Long Walk to Freedom: The Autobiography of Nelson MandelaLittle, Brown, 1994. — P. 119.

11. Mandela's Son Dies Of AIDSCBS News, 2005. Праверана 17 жніўня 2014.

12. Nelson Mandela's family begins exhuming remains of childrenThe Daily Telegraph, 2013. Праверана 18 жніўня 2014.

13. The Order of Mapungubwe. List of Recipients.(недаступная спасылка) (англ.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads