Фёдар Васілевіч Аляшкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Васілевіч Аляшкевіч (5 мая 1936, в. Балотца, Навагрудскі павет — 29 снежня 2008) — беларускі нейрахірург. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1980).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 мая 1936 года ў в. Балотца Навагрудскага павета (цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Скончыў Шчорсаўскую сярэднюю школу[4]. У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1961 гг. — загадчык хірургічнага аддзялення Суботніцкай участковай бальніцы, намеснік галоўнага лекара Іўеўскага раёна. З 1974 г. — дацэнт, прафесар, загадчык курсам нейрахірургіі Мінскага медінстытута, з 1989 г. — загадчык кафедры, з 2007 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1980—2000 гг. — галоўны нейрахірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гг. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.
Навуковыя даследаванні прысвечаны сасудзістым парушэнням галаўнога мозгу, чэрапна-мазгавым траўмам, пухлінам галаўнога мозгу, эпілепсіі, болевым сіндромам. Распрацаваў і ўжыў новы метад лячэння артэрыяльнай спазмы мазгавых сасудаў — мясцовае ўздзеянне навакаінаміду на сасуды мозгу. Упершыню вывучыў ролю і значэнне перакіснага акіслення ліпідаў пры чэрапна-мазгавой траўме.
Памёр 29 снежня 2008 года.
Remove ads
Асноўныя працы
- Травма нервной системы. Мн., 1988.
Зноскі
- Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 82 (27692). — С. 8. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X; 1990-7648 Праверана 10 снежня 2023.
- https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/oleshkevich.php — 2023. Праверана 10 снежня 2023.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads