Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (руск.: Фёдор Михайлович Достоевский; 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821[1][2][…], Мар’іна Рошча[d], Масква, Расійская імперыя[2][1][…] — 28 студзеня (9 лютага) 1881[2][1][…], Санкт-Пецярбург, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя[3][4][…]) — расійскі пісьменнік і філосаф.
Remove ads
Біяграфія
Паводле самога Фёдара Дастаеўскага, ён паходзіў з вялікалітоўскага шляхецкага роду Дастаеўскіх[5] герба ўласнага («Радван» зменены).
Бацька — Міхаіл Андрэевіч, магчыма, паходзіў са шляхецкай сям’і, працаваў у лякарні для бедных. Маці — Марыя Фёдараўна Нячаева, паходзіла з купецкага роду. Фёдар быў другім з сямі дзяцей у сям’і. Фёдар хварэў на эпілепсію, першы прыступ здарыўся ва ўзросце сямі гадоў.
У 1837 годзе, калі Фёдару было 15 гадоў, маці памерла ад сухотаў і бацька адправіў старэйшых сыноў — Фёдара і Міхаіла (які таксама пазней быў пісьменнікам) у Пецярбург, у пансіён К. Ф. Кастамарава. Таксама ў 1837 годзе паступіў у ваенна-інжынернае вучылішча. У 1837 годзе загінуў і Аляксандр Пушкіна, творчасцю якога Фёдар з братам захапляліся з маленства. У 1839 годзе браты атрымлівае вестку пра гібель бацькі.
За год да таго як кінуць вайсковую кар’еру Дастаеўскі ўпершыню перакладае і выдае «Яўгенію Грандэ» Бальзака (1843). Выходзіць у свет яго першы твор, «Бедныя людзі», і пісьменнік адразу здабывае папулярнасць. Але наступная кніга, «Двайнік», натыкаецца на неразуменне. Пасля публікацыі «Белых начэй» Дастаеўскага арыштавалі ў 1849 годзе) за ўдзел у рэвалюцыйным гуртку М. Петрашэўскага. Суд і наступны прысуд да пакарання смерцю (16 лістапада 1849) на Сямёнаўскай плошчы быў абстаўлены як трагіфарс (інсцэніроўка кары). У апошні момант асуджаным абвясцілі аб памілаванні, прызначыўшы пакараннем катаржныя працы. Адзін з прысуджаных да кары, Грыгор’еў, звар’яцеў.
Наступныя 4 гады Дастаеўскі правёў на катарзе ў Омску. У 1854 годзе за добрыя паводзіны ён быў вызвалены з катаргі і адпраўлены радавым у сёмы лінейны сібірскі батальён. Служыў у крэпасці ў Сяміпалацінску, дайшоў да лейтэнанта. Тут у яго пачаўся раман з Марыяй Дзмітрыеўнай Ісаевай, жонкай былога чыноўніка па спецыяльных даручэннях, на момант знаёмства — беспрацоўнага п’яніцы. У 1857 годзе, неўзабаве пасля смерці яе мужа, ён ажаніўся з 33-гадоваю ўдавой. Менавіта перыяд зняволення і вайсковая службы былі паваротнымі ў жыцці Дастаеўскага: з вальнадумца ён ператварыўся ў кансерватыўнага і глыбока пабожнага чалавека.
У 1859 годзе Дастаеўскія пакідаюць Сяміпалацінск, а ў 1860 годзе Дастаеўскі разам з жонкай і прыёмным сынам Паўлам вяртаецца ў Пецярбург, але таемнае назіранне за пісьменнікам не спыняецца да канца яго дзён. У 1860—1866 гадах працуе з братам ва ўласным часопісе, піша раманы «Занатоўкі з мёртвай хаты», «Зняважаныя і абражаныя», «Зімнія нататкі аб летніх уражаннях» і «Занатоўкі з падполля».
Паездка за мяжу з маладою эмансіпаванаю асобай Апалінарыяй Суславай, спусташальная гульня ў рулетку, пастаянныя спробы, што называецца, узбіцца на капейку і ў той самы час — смерць жонкі і брата ў 1864 годзе. Гэта час, калі Дастаеўскі адкрыў для сябе Захад, у выніку зненавідзеўшы яго.
У фінансавай нявыкрутцы Дастаеўскі піша часткі «Злачынства і пакарання», пасылаючы іх адразу ў часопісны набор, і яны друкуюцца з нумара ў нумар. Разам з тым ён абавязаны напісаць «Гульца», на што яму не стае фізічных сіл. Параіўшыся з сябрамі, Дастаеўскі наймае маладую стэнаграфістку, якая дапамагае справіцца з задачай. Раман «Злачынства і пакаранне» скончаны і аплачаны вельмі добра, але каб гэтых грошай у яго не адабралі крэдыторы, пісьменнік выязджае за мяжу са сваёй памочніцай Ганнай Рыгораўнай — яго новай жонкай. Сніткіна ўладкавала жыццё пісьменніка, узяла на сябе ўсе фінансавыя пытанні яго дзейнасці, а з 1871 года Дастаеўскі назаўжды кідае рулетку.
У 1868 годзе напісаў раман «Ідыёт». Апошнія гады жыцця пісьменніка былі надзвычай плённымі: у 1872 годзе напісаны раман «Нячысцікі», у 1873 — пачаты «Дзённіка пісьменніка» (серыя фельетонаў, нарысаў, палемічных і публіцыстычных нататак), 1875 — напісаны «Падлетак», 1876 — «Рахманая», 1879—1880 гады — «Браты Карамазавы».
Вядомы пад канец жыцця ў Расіі, сусветна вядомым Дастаеўскі стаў пасля смерці. Напрыклад, Фрыдрых Ніцшэ прызнаваў, што Дастаеўскі адзіны, хто здолеў растлумачыць яму, што такое чалавечая псіхалогія.
Remove ads
Светапогляд
Даследуючы складаны і супярэчлівы чалавечы свет, свабода і ідэалы якога знішчаюцца аб’ектыўнымі ўмовамі быцця, Ф. Дастаеўскі бачыў перамогу добрага пачатку не ў знадворнай змене сацыяльнага асяроддзя, а найперш ва ўнутраным пераўтварэнні асобы. Апірышчам чалавеку служыць не столькі розум, колькі маральнае пачуццё, здольнае ўзвысіцца над эгаістычнымі і карыслівымі намерамі, дапамагчы знайсці сябе ў самаадданым служэнні іншым людзям. Без гэтага, на яго думку, немагчыма захаваць і развіць у сабе асобу. Ён лічыў, што калі хочаш жыць асэнсавана, трэба быць самім сабой, але жыць не для сябе. Перамагчы зло, што «тоіцца ў чалавецтве», можна толькі такім шляхам, хаця рэальнасць дасягнення гэтае мэты выклікала сумнеў і ў самога пісьменніка. Рэвалюцыйны рух, пазбаўлены маральнай асновы, калі мэта апраўдвае сродкі, ён прызнаваў як антыгуманістычны. Дабро нельга навязваць сілаю, набыць коштам «благіх» учынкаў. Асабісты прыклад «дабра ў дзеянні» мацнейшы за любую тэорыю, любыя аргументы, і Дастаеўскі шукаў «станоўчага добрага чалавека». Пры ўсёй сваёй супярэчлівасці творчасць пісьменніка служыць гуманізму, барацьбе чалавецтва за ідэалы справядлівасці і дабра.[6]
Remove ads
Беларускія пераклады
- Бедныя людзі: раман / Т. М. Дастаеўскі — пераклаў з расійскай мовы Я. Плашчынскі. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930
- Браты Карамазавы: Раман у чатырох частках з эпілогам. Перакладчык: Пётр Жаўняровіч. — Выдавецтва: «Янушкевіч», 2017. — 890 с. (электроннае выданне)
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
