Дастаеўскія

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дастаеўскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага («Радван» зменены)

Вядомы з канца XV ст. у Пінскім княстве. Прозвішча паходзіць ад маёнтка — Дастоева (цяпер вёска Іванаўскага раёна). У XVI і XVII стст. перасяліліся на Валынь і ў Наваградскае ваяводства.

У 1506 годзе баярын Даніла Іванавіч Ірцішчавіч атрымаў ад пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча грамату на Палкоцічы і частку Дастоева, на паўночны ўсход ад Пінска, паміж Пінай і Ясельдай. На Попіс 1528 года Даніла ставіў 1 «каня».

Даніла Іванавіч меў сыноў Івана Данілавіча (у 1522 годзе валодаў часткай сяла Ляхавічы) і Сямёна Данілавіча Ірцішчавічых (згаданы ў 1566 годзе).

Сыны першага Івана Данілавіча — Сасін Іванавіч Дастаеўскі і Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі, вядомы з Попісаў 1565 і 1567 гадоў. Сасін у 1567 годзе ставіў 1 «каня». Фёдар у 1567 годзе ставіў «2 кони — збройна, по гусарску, а драба з ручъницою на кони», служыў маскоўскаму эмігранту князю Андрэю Курбскаму. Прозвішча Дастаеўскія замацавалася за іх нашчадкамі.

Магчыма, але не пэўна, з роду Дастаеўскіх паходзіць рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі (1821—1881).

Remove ads

Прадстаўнікі роду

  1. Даніла Іванавіч Ірцішчавіч (Ірцішч, Арцішчавіч), у 1506 годзе Дастоева
    1. Іван Данілавіч
      1. Сасін Даніловіч-Дастаеўскі
      2. Фёдар Даніловіч-Дастаеўскі, служыў князю Андрэю Курбскаму, да 1572 года пасяліўся на Валыні, пачынальнік валынскай галіны роду
      3. Стэфан, перайшоў у каталіцтва, земянін менскі, у 1579 годзе атрымаў Менскі Узнясенскі манастыр, у 1590 годзе прадаў маёнтак Сеніцу[удакладніць: камент.] князю Друцкаму-Горскаму
        1. Марыяна (?-14 кастрычніка 1609), за забойства мужа асуджана да смерці, м. — Станіслаў Карловіч, земянін менскі
        2. Рэгіна, у 1606—1609 гадах абвінавачвалася ў падробцы тастамента Станіслава Карловіча
    2. Сямён Данілавіч

З нявызначаным месцам у радаводзе

  • Пётр, у 1598—1599 гадах маршалак пінскі, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1599 і 1619 гадах
  • Яраш, у 1604годзе падстароста оўруцкі
  • Пётр, у 1627—1628 гадах маршалак пінскі, у 1627 годзе суддзя гродзкі пінскі
  • Фёдар, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1634 годзе
  • Бенядзікт (да 1622 — пасля 1669), ад 25 чэрвеня 1635 года падчашы пінскі
    • Раман
  • Андрэй, харунжы валынскі ў 1649 годзе
Remove ads

Радавод Фёдара Дастаеўскага

Рыгор (Міхаіл?)
 └─>Андрэй (1756-каля 1819), уніяцкі, пасля праваслаўны свяшчэннік у вёсцы Войтаўцы (цяпер Украіна)
        ├─>Міхаіл (1787-1839), медык ∞ Марыя Фёдараўна Нячаева (1800-1837), з купецкага роду
        │          ├─>Міхаіл (1820−1864), пісьменнік ∞ Эмілія Фёдараўна фон Дытмар
        │          │         ├─>Марыя (1844—1888)
        │          │         ├─>Кацярына (1853—1932)
        │          │         └─>Варвара (1854—1864)
        │          ├─>Фёдар (1821-1881), пісьменнік; ∞ 1) Марыя Дзмітрыеўна (1824-1864); ∞ 2) Ганна (1846-1918), дачка Рыгора Іванавіча Сніткіна
        │          │          ├─>Любоў (1869—1926)
        │          │          ├─>Соф'я (6 сакавіка-24 траўня 1868)
        │          │          ├─>Фёдар (1871-1922)
        │          │          └─>Аляксей (1875-16 траўня 1878)
        │          ├─>Варвара (1822—1893) 
        │          ├─>Андрэй (1825—1897), архітэктар ∞ (1850) Домніка Іванаўна Федарчэнка (1825—1887)
        │          │          ├─>Аляксандр (1857-1894), гістолаг
        │          │          ├─>Андрэй (1863—1933), географ
        │          │          ├─>Варвара  (1858—1935)
        │          │          └─>Яўгенія (1853—1919)
        │          ├─>Вера (1829—1896) блізня Любові
        │          ├─>Любоў (1829), блізня Веры, памерла праз некалькі дзён пасля нараджэння
        │          └─>Аляксандра (1835—1889)
        ├─>Леў
        ├─>Ганна
        ├─>Канстанцыя
        ├─>Тэкля
        ├─>Марыя
        └─>Лукер'я
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads