Філіп Вуянавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Вуянавіч
Remove ads

Фі́ліп Ву́янавіч (чарнагор.: Филип Вујановић, Filip Vujanović [fîlip ʋǔjanɔʋit͡ɕ]; нар. 1 верасня 1954, Бялград, НРС, ФНРЮ) — прэзідэнт Чарнагорыі (20032018).

Хуткія факты Філіп Вуянавіч, 3-і Прэзідэнт Чарнагорыі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1978 годзе скончыў курс юрыдычнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

З сакавіка 1978 года па лістапад 1980 года — супрацоўнік муніцыпальнай і акруговай пракуратуры ў Бялградзе.

З лістапада 1980 года па студзень 1981 года — сакратар суда ў акруговым судзе Цітаграда.

У 19821993 гадах займаўся адвакацкай дзейнасцю.

З сакавіка 1993 года па май 1995 года — міністр юстыцыі Чарнагорыі.

У 1995—1998 гадах — міністр унутраных спраў Чарнагорыі.

З 5 лютага 1998 года па 5 лістапада 2002 года — Старшыня Урада Чарнагорыі.

З 5 лістапада 2002 года — старшыня Скупшчыны Чарнагорыі.

11 мая 2003 года абраны Прэзідэнтам Чарнагорыі.

З 22 мая 2003 года — прэзідэнт Чарнагорыі.

У маі 2006 года была абвешчана незалежнасць Чарнагорыі.

7 красавіка 2013 года — на выбарах набраў 51,2 % галасоў і быў пераабраны прэзідэнтам на новы тэрмін.

Remove ads

Узнагароды

  • Лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў «За выдатную дзейнасць па ўмацаванні адзінства праваслаўных народаў. За сцвярджэнне і прасоўванне хрысціянскіх каштоўнасцей у жыцці грамадства» імя Найсвяцейшага Патрыярха Алексія II за 2008 год (Расія, 2009 год)[2].

Сям’я

Жанаты, трое дзяцей. Сын — Даніла, дочкі — Таццяна і Ніна[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads