Царква Святога Іаана Хрысціцеля (Віцебск)

страчаны храм у Віцебску From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святога Іаана Хрысціцеля (Віцебск)
Remove ads

Царква Святога Іаана Хрысціцеля — помнік архітэктуры пачатку XIX стагоддзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесці Задунаўі, на Задунаўскай вуліцы[заўв 1]. Твор архітэктуры класіцызму. У 1839 храм быў перададзены Маскоўскаму патрыярхату, пасля чаго помнік да непазнавальнасці перабудавалі ў маскоўскім стылі. У 1950-я царкву зруйнавалі савецкія ўлады.

Хуткія факты Царква Святога Іаана Хрысціцеля, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Абмеры царквы Іаана Хрысціцеля ў Віцебску, 1818 г.

Першая драўляная царква Яна Хрысціцеля знаходзілася на беразе ручая Дуная і ўпершыню ўпамінаецца ў інвентары 1618.

Цэркаў за Дунаем, заложане Святога Івана Красціцеля

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. драўляны будынак царквы згарэў у пажары. У 1808—1818 гадах вялося будаванне мураванай царквы. У вайну 1812 года будынак зруйнавалі. У 1813—1819 годзе на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазней — мураваную званіцу.

Thumb
Праект маскоўскай перабудовы царквы Іаана Хрысціцеля ў Віцебску, 1878 г.

Пасля ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 расійскія ўлады адабралі будынак царквы ў Святога Пасаду і перадалі яго Урадаваму сіноду Расійскай імперыі. Пазней царкву да непазнавальнасці перабудоўвалі.

Мела прыпісныя цэрквы: мураваную Мікольскую Завіцбенскую, драўляны Пакроўскую ў Пушкарцове і Міхайлаўскую ў Скуловічах.

Найноўшы час

У 1930-я савецкія ўлады зачынілі царкву.

У Другую сусветную вайну будынак царквы быў пашкоджаны. У 1950-я савецкія ўлады зруйнавалі гэты помнік архітэктуры.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Царква мела крыжова-купальны план. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Галерэя

Заўвагі

  1. Раён скрыжавання цяперашніх праспекта і 4-й вуліцы Фрунзе

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads