Царква Святой Ганны (Ялова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Свято́й Га́нны — праваслаўны храм на могілках у вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Царква збудавана ў гонар святой праведнай Ганны ў 1871 годзе. На працягу ўсёй сваёй гісторыі храм з’яўляўся прыпісным да парафіі Свята-Мікалаеўскай царквы ў Шарашове.
1 чэрвеня 1961 года дзеючая прыпісная царква ў вёсцы Ялова была знята з уліку Брэсцкім аблвыканкамам. У 2006 годзе дзяржаўныя ўлады зноў зарэгістравалі праваслаўны прыход царквы Святой Ганны ў в. Ялова.
Набажэнствы ў храме праводзяцца ў дзень памяці святой праведнай Ганны, на трэці дзень Уваскрашэння Хрыстова, Святой Тройцы і Раства.
Remove ads
Архітэктура

Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. Храм пабудаваны з хваёвага бруса. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём пераходзіць у трохгранную апсіду, трохвальмавае пакрыццё якой пластычна ўзбагачае дах асноўнага аб’ёма. Канёк даху над галоўным фасадам завершаны двухяруснай чатырохкантовай вежкай на канічнай падставе. Кантавыя фасады завершаны франтончыкамі з драўлянымі скульптурамі ў іх. Вынас даху на галоўным фасадзе стварае слупковае «падценне», пад якім размешчаны прамавугольны ўваходны праём. Справа ад уваходу размяшчаецца паўзашклёная веранда з асобным уваходам. Сцены пазбаўлены дэкору, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простай дашчанай ліштве.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 377
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святой Ганны (Ялова)
- Царква Святой Ганны (Ялова) на сайце Radzima.org
- Царква Святой Ганны (Ялова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святой Ганны (Ялова) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads