Цзялінцзян

рака ў Кітаі, левы прыток Янцзы From Wikipedia, the free encyclopedia

Цзялінцзян
Remove ads

Цзялінцзя́н[1] (кіт.: 嘉陵江) — рака ва ўсходняй частцы Кітая, левы прыток ракі Янцзы.

Хуткія факты Цзялінцзян, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі складае 1119 км, плошча вадазбору 160 000 км². Сярэдні расход вады каля 2100 м³/с. Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах хрыбта Цыньлін, працякае па Сычуанскай катлавіне і ўпадае ў Янцзы каля горада Чунцын. Паўнаводная ўлетку.

Асноўныя прытокі: Байлунцзян, Фаўцзян (правыя) і Цюйзян (левы).

Каля ракі гарады Хэчуань, Бэйпэй, Наньчун. Суднаходная ад горада Наньчун. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads