Цэнтр Пампіду

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтр Пампідуmap
Remove ads

Цэнтр Жоржа Пампіду (фр.: Centre Georges-Pompidou; поўная назва Нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры імя Жоржа Пампіду (фр.: Centre national d’art et de culture Georges-Pompidou); у прастамоўі Бабур) — культурны цэнтр у квартале Бабур 4-й акругі Парыжа паміж кварталамі Ле-Аль і Марэ. Адкрыты з 1977 года, створаны па ініцыятыве французскага прэзідэнта Жоржа Пампіду. Цэнтр уключае ў сябе парыжскі Музей сучаснага мастацтва, вялікую бібліятэку, канцэртныя і выставачныя залы, Інстытут даследавання і каардынацыі акустыкі і музыкі. Вялікую плошчу перад Цэнтрам Пампіду аблюбавалі мастакі, вандроўныя артысты, музыканты і цыркачы. Справа ад Цэнтра Пампіду невялікую плошчу Стравінскага ўпрыгожвае аднайменны экстравагантны фантан.

Хуткія факты Цэнтр Пампіду, Краіна ...
Thumb
Частка выстаў Цэнтра
Remove ads

Апісанне

Будынак сучаснай пабудовы і вельмі вялікіх для цэнтра Парыжа памераў мае ў даўжыню 166 м, у шырыню 60 м і ў вышыню 42 м. Пабудаваны па наватарскім праекце Рэнца П'яна і Рычарда Роджэрса, выбраным з 680 конкурсных работ. Арыгінальная ідэя архітэктараў была ў размяшчэнні ўсіх тэхнічных канструкцый (арматурныя злучэнні, усе трубаправоды, ліфты і эскалатары) звонку будынка, што дазволіла вызваліць максімум карыснай плошчы ў 40 тыс. м². Арматурныя злучэнні выфарбаваны белым колерам, вентыляцыйныя трубы — сінім, вадаправодныя — зялёным, электрападводка — жоўтым, а эскалатары і ліфты — чырвоным.

Цэнтр імя Пампіду з’яўляецца самым наведваемым турыстычным аб’ектам у Парыжы: 8 мільёнаў наведвальнікаў у год (у два разы больш, чым наведвальнікаў Эйфелевай вежы і амаль столькі ж, колькі гасцей Еўрадыснейленда).

Remove ads

Гл. таксама

  • Сучаснае мастацтва

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  3. Inauguration du centre d'art et du Culture Georges PompidouTF1.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q214683'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads