Чарнянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Чарняны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзена вёска Заор’е[2]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Маларыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1396 чалавек[4], з іх 89,7 % — беларусы, 7,3 % — украінцы, 2,1 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1226 чалавек[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads