Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Remove ads

Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава, якая існавала на частцы тэрыторыі былой Чачэна-Інгушскай АССР.

Хуткія факты Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Сталіца ...

Абвяшчэнне незалежнасці Ічкерыі стала пачаткам ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе.

Remove ads

Гісторыя

Пасля скасавання СССР Ічкерыя абвясціла незалежнасць, яе першым прэзідэнтам стаў Джахар Дудаеў. Улады Расійскай Федэрацыі не прызналі незалежнасць Ічкерыі і лічылі гэтую тэрыторыю Чачэнскай рэспублікай у складзе РФ.

Супрацьстаянне вылілася ў зацяжны ваенны канфлікт. Баявыя дзеянні 1994—1996 гадоў былі няўдалымі для Расіі, у выніку расійскія войскі былі выведзены, а пытанне пра статус рэспублікі было адкладзена да 2001 года. Такім чынам юрыдычна паўстанцы прызнаны не былі, але фактычна ўлада ў Чачні заставалася ў іх.

У 1997 годзе прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын і прэзідэнт Ічкерыі Аслан Масхадаў падпісалі «Дагавор пра мір і прынцыпы ўзаемаадносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя». Некаторыя эксперты лічылі гэты дакумент фактычным, але не юрыдычным прызнаннем самаабвешчанай рэспублікі.

У 1999 годзе Расіяй зрабіла другую спробу ўзяць тэрыторыю пад свой кантроль — пачалася другая чачэнская вайна і да вясны 2000 года Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя была ліквідавана[2].

Remove ads

Прызнанне Ічкерыі

Была прызнаная грузінскім урадам у выгнанні на чале з Звіядам Гамсахурдыя і рухам Талібан, што кантраляваў Афганістан.

18 кастрычніка 2022 года Вярхоўная Рада Украіны прызнала незалежнасць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і назвала яе тэрыторыяй «часова акупаванай Расіяй» у выніку ўзброенай агрэсіі, учыненай з парушэннем Статута ААН[3].

Прэзідэнты

  • Джахар Дудаеў (27 кастрычніка 1991 — 21 красавіка 1996)
  • Зэлімхан Яндарбіеў (выканаўца абавязкаў, 22 красавіка 1996 — 27 студзеня 1997)
  • Аслан Масхадаў (27 студзеня 1997 — 8 сакавіка 2005, з 2000 года ў выгнанні)
  • Абдул-Халім Садулаеў (у выгнанні, 8 сакавіка 2005 — 17 чэрвеня 2006)
  • Доку Умараў (у выгнанні, 17 чэрвеня 2006 — кастрычнік 2007)

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads