Шальгатар’ян

горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шальгатар’янmap
Remove ads

Ша́льгатар’ян (венг.: Salgótarján) — горад на поўначы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ноград. Насельніцтва складае 37 166 чал. (2011). Размешчаны на паўночна-ўсходнім схіле гары Чэрхат у міжрэччы рэк Шальга і Тар’ян, паміж горнымі масівамі Каранч — Медвеш і Чэрхат на вышыні 250 м.

Хуткія факты Краіна, Медзье ...
Remove ads

Гісторыя

Горад вырас з невялікага паселішча, заснаванага ў Сярэднявеччы.

Паводле адной з версій, крэпасць Шальга ўзвялі ў XIII стагоддзі. На тэрыторыі паселішча ў тыя часы ўжо была пабудавана царква. З дакументальных крыніц вядома, што ў сярэдневяковы перыяд Шальгатар’ян у народзе называлі «Бясхлебны Тар’ян». У XVII стагоддзі дзейнічалі млын і кузня. У 1682 годзе значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў. На працягу доўгіх дзесяці гадоў яго тэрыторыя была закінута.

У 1850 годзе пры даследаванні навакольных зямель былі выяўлены паклады бурага вугалю. Неўзабаве пачалася яго актыўная распрацоўка. У гэты перыяд колькасць насельніцтва Шальгатар’яна значна вырасла ў сувязі з прыбыццём рабочых з іншых раёнаў краіны.

Статус горада паселішча атрымала ў 1922 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя стаў цэнтрам медзье Ноград.

У гонар Шальгатар’ян у горадзе Кемерава (Расія) названы мікрараён Шалгатар’ян, закладзены ў 1979 годзе ў знак кузбаска-венгерскай дружбы.

Remove ads

Эканоміка

Здабыча вугалю. Развіты металургія, машынабудаванне.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Славутасці

Thumb
Крэпасць Шальга
Thumb
Замак Шомашкё
  • Руіны крэпасці Шальга, размешчаныя на паўночны ўсход ад горада
  • Рымска-каталіцкая царква ў стылі барока (XVIII ст.)
  • Падземны Музей-пячора
  • Гістарычны музей Нограда
  • Замак Шомашкё
  • Назіральная пляцоўка Каранч
  • Скульптура Міклаша Раднаці (скульптар Імрэ Варга)

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads