Швайпольт Фіёль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швайпо́льт Фіёль (ням.: Schweipold Fiol; каля 1460, Нойштат-на-Айшы — 7 мая 1525/16 мая 1526) — славянскі першадрукар.
Паходжаннем немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання. Пераехаў у Кракаў у 1479 годзе, быў майстрам гафцярскай справы (вышывання золатам па тканіне). На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, зробленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвайга. Зберагліся чатыры выдадзеныя Фіёлем кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове.

У двух з іх — «Актоіху» або «Васьмігласніку» (1491) і «Часаслове» (1491), ёсць кароткае пасляслоўе ў форме калафона.
Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето.
Характарызуючы іншую ўключаную ў «Часаслоў» рэмарку ад выдаўца, Канстанцін Калайдовіч у 1819 годзе ўбачыў у ёй «рускую мову ў простанародным польскім або, правільней, беларускім вымаўленні» («руской язык в простонародном польском или, правильнее, белорусском выговоре»)[2].
У дзвюх іншых кнігах — «Трыёдзі поснай» (не датавана) і «Трыёдзі кветнай» (1492), няма выходных звестак.
Імаверна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёну Усходняй Еўропы.
У лістападзе 1491 года Фіёля арыштавалі па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні ён пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads