Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха (ням.: Eidgenössische Technische Hochschule Zürich, англ.: Swiss Federal Institute of Technology Zurich) — вышэйшая навучальная ўстанова з правамі ўніверсітэта ў Цюрыху ў Швейцарыі.


Вышэйшая тэхнічная школа ў Цюрыху была заснавана 16 кастрычніка 1855 года і з'яўляецца самай прэстыжнай ВНУ Швейцарыі[2]
Remove ads
Гісторыя
Пасля доўгіх дэбатаў у маладой канфедэратыўнай дзяржаве Швейцарыя, ці трэба заснаваць побач з існуючым кантанальнай яшчэ і федэральную вышэйшую навучальную ўстанову, 7 лютага 1854 года быў зацверджаны закон аб «федэральным політэхнічным вучылішчы ў сувязі з вучылішчам для вышэйшай вучобы дакладных, палітычных і гуманітарных навук» і вучылішча прыступіла да працы 16 кастрычніка 1855 года[3] ў Цюрыху. Але вучоба была абмежавана тэхнічнымі прадметамі, з прычыны таго, што каталіцкія, вясковыя кантоны, якія мелі свае ўніверсітэты, жадалі прадухіліць інтэлектуальны манапалізм пратэстанцкіх, гарадскіх кантонаў.[4]
Новая навучальная ўстанова павінны былі размясціцца ў новым будынку. Кантон і горад Цюрых арганізавалі архітэктурны конкурс, у якім перамог нямецкі архітэктар Готфрыд Земпер. Новы будынак быў пабудаваны па яго праекце ў 1858—1864 гадах.
Remove ads
Факультэты
- Архітэктура і будаўнічыя навукі
- Інжынерныя навукі
- Прыродазнаўчыя навукі і матэматыка
- Сістэмнаарыентаваныя прыродазнаўчыя навукі
- Менеджмент і сацыяльныя навукі
Зноскі
- Academic Ranking of World Universities — 2012| Top 500 universities | Shanghai Ranking - 2012 | World University Ranking - 2012(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 2 красавіка 2013.
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads