Готфрыд Земпер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Готфрыд Земпер (ням.: Gottfried Semper, 29 лістапада 1803, Гамбург — 15 мая 1879, Рым) — тэарэтык мастацтва, выбітны нямецкі архітэктар XIX стагоддзя і прадстаўнік архітэктуры перыяду эклектыкі.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў 1825—1826 гадах у Мюнхене, у 1826—1828 гадах у Парыжы. У 1834—1849 гадах прафесар Акадэміі мастацтваў у Дрэздэне.
Творчасць
У рацыянальных па арганізацыі плана пабудовах Земпера эклектычна ужыты дэкаратыўныя матывы італьянскага Адраджэння і барока: Оперны тэатр (1838—1841 і 1871—1878) і Карцінная галерэя (1847—1849) у Дрэздэне; «Бургтэатр» (1874—1888, з К. Хазенаўэрам ) у Вене.
У сваіх тэарэтычных працах разглядаў стыль як гістарычна складзеную з'яву; прычыны заняпаду архітэктуры і рамёстваў у XIX ст. бачыў у раз'яднанні тэхнікі і мастацтва, у адрыве аздаблення ад канструкцыі. Яго погляды паўплывалі на канцэпцыі архітэктуры, мастацкай прамысловасці і мастацкага канструявання канца XIX — пачатку XX ст.
Remove ads
Зноскі
- Gottfried Semper
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Земпер Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads