Шверынскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кафедральны сабор Святой Марыі і Святога Іаана (ням.: Der Schweriner Dom St. Marien und St. Johannis) — лютэранскі сабор у горадзе Шверын (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія).
Сабор, трохнефавая базіліка, пабудаваны ў 1260-1416 гг. Вядома, што ў 1228 годзе на яго месцы была асвечана раманская царква, закладзеная яшчэ ў 1172 годзе і ад якой захаваўся парадны партал ля паўднёвага бакавога нефа. Па сваіх памерах ён лічыцца адным з самых буйных будынкаў, пабудаваных у стылі цаглянай готыкі. Па даўжыні свайго галоўнага нефа, роўнай 100 м ён лічыцца самай буйнай царквой ганзейскага перыяду на Балтыцы. Вышыня яго вежы, пабудаванай толькі ў 1889—1892 гг па праекце Георга Даніэля складае 117,5 м. Сучасны выгляд сабор набыў толькі ў 1980-я гг. Побач з саборам размешчаны Рыначная плошча і штучнае возера Пфафентайх.
У храме знаходзіцца бронзавая эпітафія герцагіні Алены, адлітая ў нюрнбергскай майстэрні Петэра Фішэра ў 1527 годзе.
- Від на сабор з Пфафентайха.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

