Школа № 2 (Мар’іна Горка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя


У 1915 годзе па шматлікіх просьбах чыгуначнікаў Лібава-Роменскай чыгункі ў Мар’інай Горцы была адчынена пачатковая школа. У пабудаванай школе вучылася 20 чалавек.
У 1921 годзе школа была перайменавана ў чыгуначную 2-й ступені з рускай мовай навучання, дзе было толькі 5 класаў.
У 1933 годзе школа пачала працаваць у новым будынку, пабудаваным на месцы цяперашняй школы. Будынак ўяўлял сабою літару П.
Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе будынак школы згарэў. Пасля вайны ў 1944 годзе школа пачала працаваць ў былым будынку райсабеса і суда.
У 1959 годзе школа перайшла ў новы трохпавярховы будынак.
У 1983 годзе да будынка школы была зроблена прыбудова навучальнага корпуса з актавай і спартовай залай, сталовай, стралковым цірам, швейнай майстэрняй [1][2].
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
З 2-га па 5-ы класы вучыўся Ігар Лучанок, беларускі кампазітар і педагог.
- Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, журналіст, драматург
Настаўніцкі калектыў
- Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова — беларускі мастак
- Міхаіл Васілевіч Аляксейчык — беларускі дзяржаўны дзеяч, консул Рэспублікі Беларусь у Польшчы (2007—2010)[3]
Дырэктары школы
- Васіль Рыгоравіч Андрук, 7 снежня 1921—1930.
- Клаўдзія Іванаўна Сафронава (Суталкіна), 1936—1938
- Міхал Лабус, 1938—1941
- Мікіта Раманавіч Маргелаў, 1944—1945
- Аляксандр Епіфанавіч Карабцоў, 1945—1949
- Віктар Сцяпанавіч Тарашкевіч, 1949—1951
- Валянціна Мікіцічна Марчанка, 1953—1959
- Вера Рыгораўна Іванова, 1959—1974[4]
- Сяргей Мікалаевіч Сяргееў, 1974—1994.
- Алена Іванаўна Власіхіна [5].
- Дзіна Мікалаеўна Паўлава, 1994.
Remove ads
Спасылкі
- Нам засталася спадчына…(недаступная спасылка) // Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага звязу, 31 сакавіка 2016
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019. Праверана 25 красавіка 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads