Шот-эль-Гарса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шот-эль-Гарсаmap
Remove ads

Шот-эль-Гарса (араб. شط الغرسة) — шот, перасыхаючае бяссцёкавае салёнае возера. Размешчана пераважна на тэрыторыі Туніса. Часткі шота маюць свае назвы: шот Шціхат-Сгхат, шот Меджэз-Сфа і шот-эр-Рахім. З'яўляецца часткай сістэмы шотаў, размешчанай у нізіне з паўднёвага боку Атласкіх гор. На захад знаходзіцца Шот-Мельгір, на паўднёвы ўсход — Шот-эль-Джэрыд. Асноўны прыток прэснай вады дае вадзі Эль-Мелах на захадзе і з падножжа гор паміж гарадамі Метлаві і Гафса — з поўначы. З'яўляецца самым нізкім пунктам Туніса, 17 метраў ніжэй за ўзровень мора.

Хуткія факты Шот-эль-Гарса, Морфаметрыя ...
Thumb
Thumb
Фата-маргана ў Шоце
Thumb
Разваліны старой часткі горада Тамерза
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads