Эйнаюхані Раўтаваара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйнаюхані Раўтаваара (фінск.: Einojuhani Rautavaara; 9 кастрычніка 1928, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 ліпеня 2016) — фінскі кампазітар, педагог, адзін з найбольш вядомых у свеце фінскіх кампазітараў.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям’і опернага спевака Эйна Раўтаваара (барытон) (1876—1939) і доктаркі Эльзы Катарыны Тэр’яскелі (1898—1944). Дзеці бацькавага брата таксама сталі вядомымі музыкантамі — Аўлікі Раўтаваара (1906—1990), оперная спявачка (сапрана), і Пенці Раўтаваара (1911—1965), віяланчэліст.
У 10 год страціў бацьку, а ў 16 — маці, юнацтва прайшло ў доглядзе за хворай маці ў Турку.
У 1948—1952 вучыўся ў Акадэміі Сібеліуса ў Аарэ Мэрыканта. Пасля перамогі ў 1954 ў амерыканскім конкурсе з творам «Рэквіем нашага часу» (A Requiem in our Time, 1953) быў рэкамендаваны да вучобы ў Джульярдскай школе (Нью-Ёрк), куды і быў прыняты. У Джульярдскай школе вучыўся ў кампазітара і піяніста Вінсэнта Персікеці, таксама браў урокі ў Tanglewood: у Роджэра Сэшэнса і Аарона Копленда. Пасля некалькіх год у ЗША вучыўся ў Швейцарыі ва Уладзіміра Фогеля і ў Кёльне.
З 1957 па 1959 гг. выкладаў у Акадэміі Сібеліуса, з 1959 па 1961 — архіварыус Хельсінкскага філарманічнага аркестра, з 1965 па 1966 — рэктар Музычнага інстытута Кяпюля (Käpylä, Хельсінкі), з 1966 па 1990 ізноў выкладае ў Акадэміі Сібеліуса (з 1976 года прафесар).
Сярод вучняў: Калеві Аха, Магнус Ліндберг, Олі Мустанен, Эса-Пека Саланен.
У студзені 2004 года перанёс расслаенне аорты, правёўшы паўгода ў рэанімацыі, але аднавіўся і здолеў вярнуцца да працы.
У 1959—1984 гг. быў жанаты з Мар’яхэйдзі Раўтаваара (Суованен) (1927—2004), спявачкай (мецца-сапрана). У 1984 ажаніўся са спявачкай і педагогам Сінікай Койвіста, што значна паўплывала на творчасць. Напісаў для жонкі шэраг твораў, у тым ліку канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971).
Сын ад першага шлюба — Маркаюхані Раўтаваара, музыкант і кампазітар.
Remove ads
Творчасць
Стыль кампазітара істотна змяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, зазнаючы розныя ўплывы. У пачатку творчага шляху захапляўся серыяльнай музыкай. Раўтаваара з’яўляецца вельмі плённым кампазітарам, аўтарам вялікай колькасці твораў розных жанраў, у тым ліку сімфоній, харавых і камерных твораў. У творчасці позняга перыяду адчувальныя містычныя элементы. Аўтар некалькіх біяграфічных опер — «Вінсэнт» пра Вінсэнта Ван Гога, «Алексіс Ківі» пра Алексіса Ківі, «Распуцін» пра забойства Распуціна.
Характэрны «гук Раўтаваара», напрыклад, можа быць створаны строгай прыгажосцю рапсадычнай тэмы струнных з мільгаючымі лініямі флейты, мяккім дысанансам званоў і, магчыма, украпленнямі пастушковага ражка.
Многія творы Раўтаваара былі запісаны Хельсінкскім філарманічным аркестрам.
Remove ads
Асноўныя творы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads