Эмерык Аўгуст Чапскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эмерык Аўгуст Чапскі
Remove ads

Эмерык Ча́пскі, Эмерык Аўгуст Гутэн-Ча́пскі (Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі, польск.: Emeryk August Hutten-Czapski; 21 (25) жніўня 1897, в. Станькава — 31 студзеня 1979) — польскі гісторык, палітычны дзеяч.

Хуткія факты граф Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі, Дэпутат III кадэнцыі польскага сейма (ад Навагрудскага ваяводства) ...
Remove ads

Біяграфія

З роду графаў Гутэн-Чапскіх, сын графа Караля Эмерыкавіча Чапскага.

У міжваеннай Польшчы ў 1925—1931 гг. быў старшынёй слонімскага аддзела Саюза землеўласнікаў з Беларускіх крэсаў. Уваходзіў у палітычную групоўку «віленскія кансерватары». У 1930 і 1935 г. выбіраўся дэпутатам («паслом») у польскі сейм.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 г. выехаў за мяжу, працаваў у польскіх дзяржаўных установах, застаўся ў эміграцыі. Даследаваў сувязі Рэчы Паспалітай з Італіяй. Сабраў багатую калекцыю старых карт Польшчы і ВКЛ, ініцыятар выдання «Каталога старых карт Польскай Рэчы Паспалітай у калекцыі Эмерыка Гутэн-Чапскага і іншых зборах» (1978).

Remove ads

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads