Эцьен II дэ Блуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эцьен-Анры дэ Блуа (фр.: Étienne II de Blois; каля 1046 — 19 мая 1102, Рамле, Палесціна) — граф Блуа (Эцьен II), граф Бры, Шартра, Мо і інш., пфальцграф Шампані.
Сын Цібо III, графа Блуа і Герсенды Мэнскай. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў 1-га крыжовага паходу. Загінуў у другой бітве пры Рамле 19 мая 1102 года[5].
Быў у шлюбе з Адэляй Нармандскай, прынцэсай Англійскай. Адным з іх дзяцей быў будучы кароль Англіі Стэфан.
Remove ads
Сям’я Эцьена
Жонка: (з 1081—1083, Шартр) Адэль Нармандская (каля 1062—1137), дачка караля Вільгельма Заваёўніка. Не менш за 12 дзяцей, у тым ліку:
- Гіём дэ Блуа (каля 1081—1150), сеньёр Сюлі, граф Шартра. Разумова адсталы, з прычыны чаго быў пазбаўлены спадчыны на карысць малодшага брата Цібо. Ажаніўся са спадчынніцай сеньярыі Сюлі і стаў родапачынальнікам французскага роду Сюлі.
- Агнэс дэ Блуа (1086/1088-1129), у шлюбе з Гуга III дэ Ле-Пюізэ.
- Элеанора дэ Блуа (каля 1090—1147), у шлюбе (1120—1142, ануляваны) з Раулем I Храбрым, графам Вермандуа.
- Літуіза (Адэль) дэ Блуа (1092-пасля 1118), м — Міло II Малодшы дэ Манлеры, сеньёр Брэ, віконт Труа.
- Цібо IV Вялікі дэ Блуа (1090/1093—1152), граф Блуа, граф Шампані (Цібо II).
- Маго (Мод, Мацільда) дэ Блуа (1095—1120), м- Рычард II, віконт д’Аўранш, 2-гі граф Чэстэр.
- Эцьен дэ Блуа (каля 1096—1154), у 1135 годзе стаў каралём Англіі (Стэфан Блуаскі).
- Анры дэ Блуа (1099—1171), біскуп Вінчэстэрскі (Генры Блуаскі).
- Аліса дэ Блуа (1100—1145), м- Рэно III, граф Жуаньі.
- Ода (пам. у маленстве);
- Гумберт (пам. у маленстве);
- Філіп (пам. у 1100), біскуп Шалон-сюр-Марн.
Remove ads
Зноскі
- Stephen II Henry // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- паводле іншых даных 13 ліпеня 1102 года
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads