Юрый Іванавіч Губарэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. 23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, старшыня Руху «За Свабоду», каардынатар Кадравага рэзерву[1].
Remove ads
Біяграфія
Бацькі — інжынеры-будаўнікі[2].
У 1996—1998 гадах — адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах — выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах — рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра[3].
У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіравання Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны[3].
Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 года яны вылучылі на большасць акруг кандыдатаў і выйгралі. Дэмакраты атрымалі большасць, а Юрый Губарэвіч, як лідар гэтай групы, з’яўляўся намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета ў сакавіку-снежні 2003 года. Пасля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 года — дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах — рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».
У 2003—2008 гадах — старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2005 гадах — дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага ПУП «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў. З 2006 года — намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе — давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага штаба Аляксандра Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах[3].
У 2007—2009 гадах — намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 годзе абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў[3].
У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года — старшынёй арганізацыі[4]. У 2016 годзе балатаваўся ў Мінску.
У 2017 годзе прыняў удзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску і Маладзечне. Пасля акцыі ў Маладзечне быў затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту[5]. У 2018 годзе — кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета[6].
Remove ads
Вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Удзельнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Прымаў удзел у праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі: лідыраваў пасля першага этапу, на другім — заняў другое месца[7]. Трэці этап (Кангрэс дэмсіл) не адбыўся праз COVID-19[8].
19 чэрвеня 2020 года асуджаны на 15 сутак за пікет па зборы подпісаў: суд палічыў яго несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам[9]. Пазней зняў кандыдатуру, заявіўшы, што ў выбарах «няма рэшткаў вяршэнства закону»[7].
Падчас пратэстаў 2020 года стаў сябрам Каардынацыйнай рады[10]. 2 верасня дапытаны як сведка па справе аб дзейнасці Рады. Перадаў заяву ў СК аб узбуджэнні справы[11] па ч. 3 арт. 357 КК у дачыненні да «грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі», якому інкрымінуюцца фальсіфікацыі выбараў і захоп улады.
Remove ads
Грамадская дзейнасць пасля 2020
Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[12].
З лістапада 2022 года — намеснік Паўла Латушкі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі па транзіце ўлады. Куруе працу па падрыхтоўцы кадравага рэзерву для новай Беларусі[13].
У красавіку 2025 года абраны каардынатарам ад Каардынацыйнай рады ў групу па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе[14].
Сям’я
Разведзены, мае дзвюх дачок[3].
Глядзіце таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads