Юрый Гедыгольд
(пам. 1430-я) ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Гедыгольд, Гедыголд, Гедыгоўт, Дэдыголд (згадваецца ад 1401 – памёр каля 1435) — літоўскі баярын, маршалак надворны Вітаўта (1401), ваявода кіеўскі да 1411, староста падольскі ад 1415, ваявода віленскі ад 1425 ці раней да 1432.
Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Войцеха Манівіда. Быў жанаты з Анастасіяй, меў сына Пятра Сеньку.
Remove ads
Імя
Імя Гедгаўд (> польск. Gedygołd) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў[крыніца?]. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[5].
Першая іменная аснова Ged- звязаная з літ. gedauti «жадаць». Другая аснова Gaud- звязаная з gauti "здабываць", gaudyti "хапаць". Імя Гедгаўд значыла "Той, хто жадае (ваеннай) здабычы".[крыніца не паказана 62 дні]
Remove ads
Біяграфія
Падчас феадальнай вайны першапачаткова падтрымліваў Свідрыгайлу. Пры замаху на жыццё апошняга ў Ашмянах ў 1432 быў у ліку малога атраду, разам з якім Свідрыгайла збег да Полацка. У бітве пад Ашмянамі 8 снежня 1432 патрапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Тады ж быў пазбаўлены ваяводскай пасады. Пазней прызнаў уладу Жыгімонта і сведчыў на ягоных дакументах ў якасці пана на Вішнёве да 1435[6]; недзе ў тым часе, імаверна, памер.
Remove ads
Зноскі
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233–234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 233, 234. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej, nr 139.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads