Юрый Уладзіміравіч Кур’яновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Кур’яновіч, Юрый Уладзіміравіч Кур’яновіч (нар. 5 верасня 1968, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык, гісторык.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў СШ № 17, а пазней — у 19-й сярэдняй школе імя Я. Купалы Мінска, скончыў матэматычны клас А. Фельдмана. У 1991 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БДІНГ), у 2013 г. — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 г[1].
Remove ads
Творчы шлях
Дэбютаваў у газеце БДІНГ «Экономист» у 1986 г.[2], у рэспубліканскім друку ў 1995 г. (газета «Чырвоная змена»[3]).
Пад канец 1990-х гг. на старонках беларускага друку («Цэнтральная газета»[4], часопісы «Нёман»[5], «Бярозка»[6]) упершыню распавёў пра таямнічы каменны крыж на Барысаглебскіх могілках у Тураве (Гомельская вобласць) — адзін з вядомых сёння турыстычных і рэлігійных аб’ектаў Палесся.
Упершыню пераклаў на беларускую мову творы шэрагу ўкраінскіх аўтараў (зборнік прозы «Цвітуць сланечнікі», 2012), у тым ліку ўспаміны навукоўца-хіміка, педагога, пісьменніка Пятра Франко (1890—1941)[7], якому прысвяціў асобную кнігу «Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар»[8] (2019). Аўтар зборнікаў прозы «Ён і Яна» (1996), «Гарадская элегія» (2007), навукова-папулярных кніг «Аповеды старасвецкай Лошыцы» (2005), «Беларускі крымінальны вышук» (2018), «Старасвецкая Лошыца» (2018)[9][10], «Тураў. Старажытны і сучасны» (2019)[11][12].
Remove ads
Прызнанне
- Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўклад у мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі (2010).
- Пераможца конкурсу за лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг. у намінацыі «Гарады Беларусі» І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (12 – 13 сакавіка 2020 г.) за кнігу «Старасвецкая Лошыца».
Асноўныя публікацыі
- Старасвецкая Лошыца // Беларусь. — 2001. — № 10. — С. 1, 12, 13, 22, 23, 30 (пачатак); № 12. — С. 23, 46-48, 54, 55 (заканчэнне).
- Тэрарызм: крывавы летапіс сусвету // Беларуская думка. — 2003. — № 11. — С. 118—124.
- Балючы напамін у Лошыцы // Памяць : гіст. — дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. — Мінск, 2004. — С. 304, 305.
- «Сумленне вартае тысячы сьведкаў» // Дзеяслоў. — 2008. — № 6. — С. 293—307.
- Аспекты рэарганізацыі паліцэйскага апарата Расійскай імперыі ў кантэксце сялянскай рэформы 1861 года // Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. : Да 150-годдзя скасавання прыгоннага права ў Расійскай імперыі : матэрыялы рэсп. навук.-тэарэт. канф., г. Мінск, 4 сак. 2011 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2011. — С. 240—243.
- Беларусізацыя праваахоўных органаў у 1920-я гг. // Роднае слова. — 2011. — № 12. — С. 62-66.
- Сацыяльна-палітычнае становішча Беларусі ў 1917—1920 гг. // Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2012. — № 2. — С. 38-44.
- Беларусізацыя міліцыі ў 1920-х гг.: праграмы, справаздачы, вынікі // Труд. Профсоюзы. Общество. — 2012. — № 3. — С. 111—115.
- Якуб Колас і контррэвалюцыйнае «Полымя» // Роднае слова. — 2012. — № 10. — С. 11-16.
- Гісторыя міліцыі Беларусі ў 1917—1939 гг.: актуальныя пытанні гістарыяграфіі // Актуальныя пытанні гістарыяграфіі айчыннай і сусветнай гісторыі : зб. навук. прац / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка. — Мінск, 2012. — С. 211—217.
- Фарміраванне арганізацыйнай структуры органаў міліцыі і крымінальнага вышуку Беларусі ў 1920—1924 гг. // Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2013. — № 2. — С. 14-20.
- Міліцыя Беларусі ў 1917—1939 гг.: арганізацыйнае развіццё, дзейнасць па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю // Вестник МГИРО — 2013. — № 2. — С. 46-52.
- Арганізацыйна-прававыя асновы станаўлення і фарміравання міліцыі Беларусі ў 1917—1921 гг. // Европа: акутальные проблемы этнокультуры: материалы VI междунар. науч. — теорет. конф., Минск, 22 апр. 2013 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М.Танка. — Минск, 2013. — С. 245—248.
- Беларусізацыя 1920-х гг. Першая кніга па гісторыі беларускай міліцыі // Матэрыялы міжнароднага кангрэса «500 гадоў беларускага кнігадрукавання» : ХІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. 14 — 15 верасня 2017 г.: у 2 ч. / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск, 2017. — Ч. 1. — С. 204—209.
- Дыярыуш беларускага падарожніка // Верасень. — 2017. — № 2 (17). — С. 189—213.
- Шкрутыніум Стэфана Баторыя — папярэднік крымінальнага вышуку // На страже. — 2018. — 23 февраля — С. 20.
- Невядомы тэкст Купалы // ЛіМ. — 2018. — 7 снежня. — С. 4.
- Валерыю Стралко — 80! Архівавана 18 снежня 2019. // Наша слова. — 2018. — 19 снежня. — С. 5.
- Пад зоркай Купалы Архівавана 15 лютага 2019. // Наша слова. — 2019. — 2 студзеня. — С. 5,6.
- Дзе Купала шкліў вокны? альбо Ляўкоўскія старонкі з успамінаў Уладзіміра Барысенкі // ЛіМ. — 2019. — 18 студзеня. — С. 5.
- Невядомы аўтограф Янкі Купалы // Наша гісторыя. — 2019. — № 3. — С. 89.
- Лошыцкая сядзіба: рэкамендацыя Янкі Купалы яе кіраўніку // Роднае слова. — 2019. — № 6. — С. 81-83.
- Кабзар-ратавальнік і хвалі лёсу // ЛіМ. — 2019. — 13 верасня. — С. 11.
Remove ads
Іншая мастацкая дзейнасць
Правёў 12 персанальных выставаў жывапісных твораў (алей, палатно), аб’яднаных агульнай назвай «Варыяцыі на спрадвечнае», і шэраг фотавыставаў («Краявіды беларускай Палесціны», «Успаміны дзяцінства», «Подых Карпат»). Першая выстава адкрылася 1 лістапада 1997 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску[13]. Карціны захоўваюцца ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці), у фондах Львоўскага нацыянальнага літаратурна-мемарыяльнага музея Івана Франко , літаратурна-мемарыяльнага музея І. Франко ў вёсцы Крыварыўня (Вэрхавінскі р-н, Івана-Франкоўская вобл.), прыватных калекцыях.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads