Яніна Клявэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яніна Зоф’я Клявэ (польск.: Janina Zofia Klawe; 16 студзеня 1921, Баранавічы, БССР — 28 лютага 2008, Варшава, Польшча) — польская перакладчыца, гісторык літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Яніна Клявэ нарадзілася ў 1921 годзе ў Баранавічах. Вучылася ў гімназіі Плятэр-Зіберг у Варшаве (1934—1939)[4].
Пасля Другой сусветнай вайны скончыла Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Французская філалогія».
Ініцыятара стварэння ў 1977 годзе і кіраўнік (1981—1984) луза-бразільскай секцыі на кафедры іберыстыкі Варшаўскага ўніверсітэта.
Доўгі час працавала ў Дзяржаўным навуковым выдавецтве.
Аўтар публікацый, прысвечаных партугальскай і бразільскай літаратуры, перакладчыца літаратуры Партугаліі і Бразіліі[5].
Сябра Асацыяцыі польскіх пісьменнікаў. Віцэ-прэзідэнт Польска-бразільскага таварыства.
Узнагароджана партугальскім ордэнам Інфанта дона Энрыке (Ordem do Infante Dom Henrique) і бразільскім ордэнам Крыжа Поўдня (Ordem Nacional do Cruzeiro do Sul).[6]
Remove ads
Творы
- Aluisio Azevedo twórca brazylijskiego naturalizmu (Wydawnictwa UW 1975)
- Kurs portugalskiego w laboratorium (oprac.; Uniwersytet Warszawski 1975)
- Curso de lingua portuguesa. P. 1 (wydanie II: Uniwersytet Warszawski 1976)
- Premodernizm w Brazylii : przedstawiciele nurtu społecznego w literaturze okresu 1900—1922 (Państwowe Wydawnictwo Naukowe 1977)
- Historia literatury portugalskiej: zarys (Zakład Narodowy im. Ossolińskich 1985, ISBN 83-04-0093-1-5)
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads