Яснотка плямістая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яснотка плямістая[1] (Lamium maculatum) — шматгадовая расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Мае абмежаванае выкарыстанне як дэкаратыўная культура, часам вядзе сябе, як пустазелле.
Remove ads
Апісанне
Травяністая расліна вышынёй 20-80 см, з кароткімі падземнымі парасткамі. Усе надземныя часткі апушаныя. Сцёблы прамыя, у ніжняй частцы разгалінаваныя. Лісточкі на хвосціках, яйкападобнай або трохкутнай формы, пілаватыя па краі. Кветкі сабраны ў шматкветкавыя кольцы. Чашачка кветкі званочкавая, з трохкутнымі вострымі і досыць доўгімі зубцамі. Вяночак двухгубы, з кольцам валасінак у зеве, верхняя губа шлемападобнай формы, ніжняя — трохлопасцевая. Трубачка вяночка выгнутая, бакавыя лопасці ніжняй губы з шылаватым зубцом.
Remove ads
Экалогія і распаўсюджанне
Цвіце ў чэрвені-жніўні.
Арэал ахоплівае ўсе ўмераныя вобласці Еўропы, Заходнюю Азію (у прыватнасці, Турцыю, Сірыю) і Заходні Кітай. Ва Украіне расце ў лясах, у хмызняковых зарасніках амаль паўсюдна, акрамя паўднёвага стэпу.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads