Яўген Іванавіч Хвалей
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Іванавіч Хвалей (1 студзеня 1947, в. Белькаўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні.
У 1985-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва».
Remove ads
Паэтычная творчасць
Першыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»).
У перыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і інш.
Бібліяграфія
- «Ярына» (1979) — калектыўны паэтычны зборнік «Нашчадкі»
- «Прычасце» (1983)
- «Зялёны прамень аеру» (1987)
- «Насціны гасціны» (1989) — вершаванай казкі для дзяцей
- «Даруй, каханая…» (выд. «Чатыры чвэрці», 2023) — раман, апавяданні і эсэ[1]
Прызнанне
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2012)
Зноскі
- Яўгенія Шыцька Дараваць ці не? // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2023-12-15. — В. 5259. — № 50. — С. 7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads